19 красавiка 2024, Пятніца, 13:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Міністэрстве працы скончыліся грошы на перанавучанне беспрацоўных

4
У Міністэрстве працы скончыліся грошы на перанавучанне беспрацоўных

З 12 студзеня наймальнікі самі будуць кампенсаваць выдаткі на перападрыхтоўку звольненых праз скарачэнне работнікаў.

З 12 студзеня 2017 г. уваходзіць у дзеянне пастанова Міністэрства працы і сацыяльнай абароны №61 ад 18 кастрычніка 2016 г., якой зацверджаны парадак і ўмовы кампенсацыі наймальнікамі органаў працы, занятасці і сацыяльнай абароны выдаткаў на перападрыхтоўку ці павышэнне кваліфікацыі, піша afn.by.

Як паведамляе Нацыянальны цэнтр прававой інфармацыі, наймальнікі кампенсуюць органам працы, занятасці і сацыяльнай абароне выдаткі на перападрыхтоўку або павышэнне кваліфікацыі беспрацоўных з ліку работнікаў, звольненых імі ў сувязі са скарачэннем колькасці або штату работнікаў, пры наяўнасці адначасова наступных умоў: работнікі прапрацавалі ў наймальніка не менш за пяць гадоў; работнікі былі занятыя на работах, якія патрабуюць навучання; узрост работнікаў на дату звальнення складае: мужчыны – да 55 гадоў, жанчыны – да 50 гадоў; работнікі цягам пяці гадоў, якім папярэднічалі звальненні, не праходзілі навучанне.

Пералік выдаткаў на навучанне, якія падлягаюць кампенсацыі, вызначаны ў пункце 43 Палажэння аб парадку арганізацыі прафесійнай падрыхтоўкі, перападрыхтоўкі, павышэння кваліфікацыі беспрацоўных і іншых катэгорый грамадзян і засваення імі зместу адукацыйнай праграмы навучальных курсаў па накіраванні органаў працы, занятасці і сацыяльнай абароны, зацверджанага пастановай Савета міністраў №1334 ад 12 кастрычніка 2006 г.

Наймальнік аплачвае выдаткі на навучанне беспрацоўнага цягам месяца з даты атрымання пісьмовага паведамлення ад органа працы, занятасці і сацыяльнай абароны. У выпадку адмовы ад кампенсацыі выдаткаў у добраахвотным парадку гэтыя выдаткі спаганяюцца органамі працы, занятасці і сацыяльнай абароны ў судовым парадку.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках