28 сакавiка 2024, Чацвер, 17:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ва Украіне забаранілі тэлеканал «Дождж» за «расейскі» Крым

8
Ва Украіне забаранілі тэлеканал «Дождж» за «расейскі» Крым

Журналісты канала рэгулярна парушалі ўкраінскае заканадаўства ў пытанні Крыма.

Нацыянальная рада ў пытаннях тэлевізіі радыёвяшчання аднагалосна прыбрала тэлеканал «Дождж» з пераліку замежных праграм, змест якіх адказвае патрабаванням Еўрапейскай канвенцыі аб трансгранічнай тэлевізіі і заканадаўству Украіны, і дала правайдэрам месяц, каб замяніць расейскі тэлеканал на іншы. Пра гэта з месца падзеяў паведамляе карэспандэнт «Тэлекрытыкаў».

Так, Нацрадай было зафіксаванае размяшчэнне камерцыйнай рэкламы, што з'яўляецца парушэннем патрабаванняў закона «Аб рэкламе». Да таго ж, са слоў кіраўніка Нацрады Юрыя Арцёменкі, былі зафіксаваныя парушэнні Закона Украіны «Аб тэлевізіі і радыёвяшчанні».

«Напрыклад, трансляваў тэлеканал сюжэты з інфармацыяй, якая сведчыць аб няведанні дзяржаўных межаў і робіць замах на тэрытарыяльную цэласнасць Украіны», - сказаў Арцёменка.

Чалец Нацрады Сяргей Касцінскі заявіў, што тэлеканал гарантаваў захаванне ўкраінскага заканадаўства, аднак на практыцы гэтага не адбылося.

«Рэч у тым, што цягам усяго 2016 года мы неаднаразова фіксавалі парушэнні дзяржаўнага заканадаўства Украіны з боку «Дажджу». Яны транслявалі расейскую рэкламу. Мы зрабілі крок насустрач тэлеканалу і звярнуліся да іх з просьбай ліквідаваць парушэнні. Нам абяцалі спыніць гэта і праз два месяцы з'явілася ўкраінская версія «Дажджу» без рэкламы. Але яна так і не паступіла ў Нацраду», - сказаў ён.

Таксама Касцінскі дадаў, што журналісты тэлеканала рэгулярна парушалі ўкраінскае заканадаўства ў пытанні Крыма.

«Ключавая праблема, якую мы зафіксавалі — гэта пытанне Крыма. Мы ведаем, што адказ на пытанне «Чый Крым?» ставіць кропкі над і, як успрымаць таго ці іншага чалавека. Журналісты «Дажджу» ездзяць у Крым з парушэннем украінскага заканадаўства. Яны называюць мяжу Херсонскай вобласці і АР Крым украінска-расейскай мяжой. Таксама яны паказваюць мапу РФ, на якой Крым паказаны як тэрыторыя Расеі. Гэта рэгулярныя выпадкі», - заявіў ён.

Такім чынам, Нацрада аднагалосна прагаласавала за выключэнне канала са спісу замежных праграм, якія адпавядаюць спісу Еўрапейскай канвенцыі, і дала правайдэрам месяц для ўваходжання пастановы ў дзеянне, каб яны замянілі гэты канал на іншы.

Таксама Нацрада на тры месяцы забараніла трансляцыю канала «Тэлеклуб» за трансляцыю забароненых украінскім заканадаўствам фільмаў расейскай вытворчасці. За гэты час Нацрада павінна звярнуцца да ліцэнзіята (у Нямеччыне) і паведаміць аб сваім рашэнні.

Як заявіла гендырэктар «Дажджу» Наталля Сіндзеева, тэлеканал кіруецца расейскім заканадаўствам паводле мапы Расеі.

«У адпаведнасці з артыкулам 65 Канстытуцыі Расейскай Федэрацыі Рэспубліка Крым з'яўляецца суб'ектам Расейскай Федэрацыі», — удакладніла Сіндзеева.

«Спадзяюся, што наш украінскі глядач знойдзе магчымасць глядзець «Дождж» праз наш сайт, нашы дадаткі ў Smart TV і іншыя каналы дыстрыбуцыі», — дадала яна.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках