29 сакавiка 2024, Пятніца, 9:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Маккейн: З Пуціным дапаможа толькі прынцып Рэйгана - мір праз сілу

Маккейн: З Пуціным дапаможа толькі прынцып Рэйгана - мір праз сілу
ДЖОН МАККЕЙН
ФОТА: AFP

Сенатар не верыць у магчымасць «перазагрузкі» стасункаў РФ і ЗША пасля інаўгурацыі Трампа.

Расейскі прэзідэнт Уладзімір Пуцін разумее выключна мову сілы, а спробы траіх амерыканскіх лідараў правесці «перазагрузку» стасункаў ЗША з РФ ні да чаго не прывялі. Такога меркавання прытрымліваецца сенатар-рэспубліканец Джон Маккейн, аб чым ён заявіў у інтэрв'ю агенцтву Deutsche Welle.

«Я бачыў трох прэзідэнтаў - Буша, Клінтана і Абаму, - яны верылі ў тое, што яны могуць пабудаваць новыя ўзаемастасункі з Пуціным», - заявіў палітык.

Пасля таго, як гэтыя спробы навесці масты паміж ЗША і РФ, нічога не далі, адзінай магчымай стратэгіяй у стасунках з кіраўніком Крамля, мяркуе Макейн, з'яўляецца «вяртанне да прынцыпаў Рональда Рэйгана - дасягненне міру праз сілу».

«Адзінае, што ў стане зразумець Пуцін, - гэта сіла. Што кошт агрэсіі можа быць вышэйшым, чым той, які ён гатовы заплаціць», - адзначыў сенатар, назваўшы Пуціна «забойцам», «бандытам» і «прадуктам КДБ».

Маккейн заявіў, што задаволены прызнаннем абранага прэзідэнта ЗША Дональда Трампа факту адказнасці Расеі за хакерскія атакі падчас выбарчай кампаніі. «Няма ніякіх сумневаў» ва ўдзеле РФ у кібератацы, адзначыў сенатар.

Рэспубліканец прызнаў неабходнасць перамоваў з Пуціным, але «толькі з пазіцыі сілы». 80-гадовы Маккейн адзначыў, што не ведае, ці зможа Трамп весці з Пуціным менавіта такі дыялог.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках