28 сакавiка 2024, Чацвер, 11:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларуска заняла 2-е месца на этапе Кубка Усходняй Еўропы

3
Беларуска заняла 2-е месца на этапе Кубка Усходняй Еўропы
ЮЛІЯ ЦІХАНАВА
ФОТА: SKISPORT.RU

Юлія Ціханава заняла другое месца ў гонцы класічным стылем на 10 км на этапе Кубка Усходняй Еўропы ў лыжных гонках.

Турнір стартаваў сёння ў рэспубліканскім цэнтры алімпійскай падрыхтоўкі "Раўбічы", паведамляе БелТА.

Юлія Ціханава пераадолела дыстанцыю за 30 хв 03,7 сек, саступіўшы толькі надта дасведчанай Юстыне Кавальчык. Двухразовая алімпійская чэмпіёнка з Польшчы стала пераможцай у гонцы на 10 км "класікай" - 28 хв 22,0 сек. Бронзавая ўзнагарода ў Марыі Давыдзенкавай з Расеі - 30 хв 03,8 сек.

У дзясятку найлепшых у выступе ўвайшла яшчэ адна беларуска - Пліна Сераносава, якая фінішавала восьмай - 30 хв 51,2 сек.

Усяго ў гонцы класічным стылем на 10 км у жанчын узялі ўдзел 32 лыжніцы з Польшчы, Расеі, Казахстана і Беларусі.

У другі дзень Кубка Усходняй Еўропы, 13 студзеня, у "Раўбічах" адбудуцца спрынтарскія гонкі на 1,5 км. Скончыцца турнір 15 студзеня гонкамі на 10 км у жанчын і 15 км у мужчын вольным стылем.

Кубак Усходняй Еўропы ў лыжных гонках праводзіцца з 2008 года. У гэтым сезоне "Раўбічы" прымаюць чацвёрты этап, яшчэ тры адбудуцца ў лютым 2017 года. Пераможцы агульнага заліку гэтых спаборніцтваў атрымаюць права выступіць па-за квотай для нацыянальных каманд у наступным сезоне ў Кубку свету ў лыжных гонках.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках