20 красавiка 2024, Субота, 6:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пяскоў: Размяшчэнне амерыканскіх танкаў у Польшчы – пагроза бяспецы РФ

37
Пяскоў: Размяшчэнне амерыканскіх танкаў у Польшчы – пагроза бяспецы РФ
ДЗМІТРЫЙ ПЯСКОЎ

Прэс-сакратар Пуціна назваў павелічэнне амерыканскай прысутнасці ва Усходняй Еўропе пагрозай для інтарэсаў Масквы.

Расея ўспрымае размяшчэнне амерыканскай бронетэхнікі ў Польшчы як пагрозу. Пра гэта журналістам заявіў прэс-сакратар Крамля Дзмітрый Пяскоў, паведамляе "Інтэрфакс".

Са слоў Пяскова, такія дзеянні пагражаюць інтарэсам і бяспецы Расеі. Ён падкрэсліў, што гаворка ідзе аб нарошчванні ля расейскіх межаў вайсковай прысутнасці трэцяй краіны, "нават не еўрапейскай дзяржавы".

Спікер Крамля ўпэўнены, што ўсялякая краіна свету будзе негатыўна ўспрымаць нарошчванне замежнай вайсковай прысутнасці ля сваіх межаў.

Нагадаем, што бранятанкавая брыгада ЗША, якая будзе размешчаная ў Польшчы, павінна ўмацаваць усходні фланг NATO. Першы самалёт з амерыканскімі вайскоўцамі прыбыў у Нямеччыну 5 студзеня, а 6 студзеня ў нямецкі порт Брэмерхафэна зайшлі караблі з цяжкім узбраеннем.

7 студзеня ў Польшчу прыбыла першая група з 250 амерыканскіх жаўнераў, а праз два дні – першыя танкі з ЗША.

У кастрычніку 2016 года генеральны сакратар NATO Енс Столтэнбэрг заяўляў, што ў NATO з'явяцца чатыры шматнацыянальныя батальёны ва ўсходняй частцы Альянсу. Паводле ягоных слоў, гэтыя батальёны стануць "жалезным довадам" таго, што NATO гатова задзейнічаць тысячы сваіх войскаў, каб падтрымаць хаўруснікаў.

Напісаць каментар 37

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках