25 красавiка 2024, Чацвер, 8:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Дармаеды» ідуць у суд: Была цяжарная, дактары рэкамендавалі не працаваць

9
«Дармаеды» ідуць у суд: Была цяжарная, дактары рэкамендавалі не працаваць

Беларусы байкатуюць абсурдны дэкрэт Лукашэнкі.

«У 2015 годзе я зацяжарыла, ляжала на захаванні, лекары рэкамендавалі не працаваць», - пачынае свой аповяд «Еўрарадыё» Марына, якой прыйшоў «ліст шчасця» ад падатковай. Цяпер яна павінна заплаціць дзяржаве 360 рублёў.

Марына паспела адпрацаваць у 2015 годзе пяць месяцаў, не выстарчыла аднаго месяца, каб можна было не плаціць падатак паводле закону. Цяпер яна гатовая нават ісці ў суд, каб не быць «дармаедам» і не плаціць падатак.

«У падатковай сказалі, што ўсё адно трэба плаціць. Я надумала нейкім чынам выказаць свой пратэст. Мяне ўразіла стаўленне ў падатковай, сказалі, што ім усё адно да маёй цяжарнасці».

Паводле дэкрэту падатак не плацяць грамадзяне, якія выхоўваюць дзяцей да сямі гадоў. Але калі выношваюць дзіця, падатак плаціць, атрымліваецца, трэба.

Алена Луцковіч з райцэнтру Акцябрскі Гомельскай вобласці таксама збіраецца судзіцца з нагоды «падатку на дармаедства». Былая кандыдатка ў «дэпутаты ў мясцовыя саветы сапраўды не працавала ў 2015-м годзе. Але, са слоў Алены, працы яна пазбавілася і не можа знайсці новую менавіта праз свой удзелу ў «выбарах».

«Чакаю адказу з падатковай. Гэта супярэчыць закону, гэта, фактычна, прымусовая праца. Планую звяртацца ў суд, пасля падаваць касацыю, потым - у Вярхоўны суд. Калі не знайду праўду, буду звяртацца ў камітэт правоў чалавека ААН», - распавядае Алена.

Без працы Алена ўжо два гады. І цяпер у яе родным Акцябрскім нічога ёй прапанаваць не могуць. Алена жыве разам з маці і дзіцем, на пенсію і аліменты. Атрымліваецца, на падатак павінна пайсці або частка пенсіі маці, або аліменты. Таксама Алена мае невялікі кавалачак зямлі, дзе летам вырошчвае гародніну.

Дапрацаваць дэкрэт «Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства» урад і Лукашэнка абяцалі яшчэ да канца мінулага года. Але 12 студзеня ў Мінпрацы так і не патлумачылі, якія змены чакаюць «дармаедаў» і як быць тым, хто ўжо аплаціў падатак.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках