25 красавiка 2024, Чацвер, 14:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Франсуа Аланд даў наказ сваім пераемнікам з нагоды Расеі

4
Франсуа Аланд даў наказ сваім пераемнікам з нагоды Расеі
ФРАНСУА АЛАНД

У стасунках з Масквой недастаткова «размоўнай дыпламатыі».

Прэзідэнт Францыі Франсуа Аланд падчас выступу ў Елісейскім палацы даў наказ сваім пераемнікам з нагоды вядзення дыпламатыі з Расеяй. Выступаючы перад дыпламатычным корпусам, французскі прэзідэнт папярэдзіў, што з Расеяй патрэбна не размоўная, а актыўная дыпламатыя, піша РБК.

«Недастаткова ўвесь час паўтараць, што «трэба весці дыялог з Расеяй». Мы не перастаём гэтага рабіць. Але праблемы не знікаюць, калі мы пра іх гаворым. Гэта было б вельмі проста. Не існуе размоўнай дыпламатыі. Існуе актыўная дыпламатыя. Усё астатняе — ілюзія», — сказаў Аланд.

Прэзідэнт Францыі дадаў, што «дыялог патрэбны». «Але трэба быць бескампраміснымі ў нашых інтарэсах і прынцыпах», — падкрэсліў ён.

«У мяне было шмат выпадкаў, калі я сустракаўся з Пуціным для абмеркавання крызісаў. Я ніколі не думаў, што можна абысціся без Расеі, каб знайсці адказы для развязання гэтых крызісаў», — дадаў Аланд, падаўшы ў прыклад пагадненне з Іранам і канфлікт ва Украіне.

Прэзідэнт Францыі таксама выказаў шкадаванне, што менскія пагадненні аб ўкраінскім крызісе затрымліваюцца з выкананнем. Ён зноў заявіў, што санкцыі супраць Расеі не будуць знятыя да тых часоў, пакуль абавязанні не будуць выкананыя.

Вясной гэтага года ў Францыі пройдуць прэзідэнцкія выбары. Аланд адмовіўся ад удзелу ў іх. Ужо вядома, што за пасаду прэзідэнта пазмагаюцца кандыдат ад «Рэспубліканцаў», былы прэм'ер-міністр Франсуа Фіён і скандальны палітык Марын Ле Пэн.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках