20 красавiка 2024, Субота, 4:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Human Rights Watch: Беларусь не пацьвердзіла «рыторыку» пра паляпшэньне сытуацыі з правамі чалавека

3
Human Rights Watch: Беларусь не пацьвердзіла «рыторыку» пра паляпшэньне сытуацыі з правамі чалавека

На думку праваабаронцаў, змяненьняў у правах чалавека ў Беларусі не адбылося.

«Рыторыка Беларусі, прыхільная правам чалавека, не была пацьверджаная сапраўдным паляпшэньнем сытуацыі з правамі чалавека ў 2016 годзе», — заключыла міжнародная праваабарончая арганізацыя Human Rights Watch у сваёй штогадовай справаздачы, якая аналізуе стан правоў чалавека ў Беларусі летась, паведамляе «Радыё Свабода».

У дакладзе гаворыцца, што ў Беларусі па-ранейшаму дзейнічае сьмяротнае пакараньне. Назіраецца перасьлед актывістаў у галіне правоў чалавека з боку чыноўнікаў паводле хлусьлівых абвінавачаньняў. Заканадаўчыя папраўкі дадаткова абмежавалі свабоду выказваньня шляхам пашырэньня вызначэньня «экстрэмізм» і шляхам забароны на распаўсюд некаторых відаў інфармацыі сярод дзяцей пад ілжывай падставай абароны дзяцей.

Міжнародныя назіральнікі, падкрэсьлівае Human Rights Watch, прызналі некаторы прагрэс падчас парлямэнцкіх выбараў у верасьні, але адначасова заклікалі да далейшых палітычных рэформаў.

Даклад адзначае, што беларускія ўлады далей адмаўляюць супрацоўнічаць з адмысловым дакладчыкам ААН па Беларусі.

Бяляцкі: Практыкі сталі больш „вытанчаныя“. Але сама хваля рэпрэсіяў засталася такой, як была

У справаздачы прыводзяцца выпадкі адвольных затрыманьняў, ператрусаў і перасьледу незалежных журналістаў і грамадзкіх актывістаў, якія выступаюць з крытыкай уладаў. У прыватнасьці, згадваюцца выпадкі штрафаў для актывістаў Максіма Пякарскага, Вадзіма Жаромскага і Вячаслава Касінерава за графіці; судовы перасьлед журналістаў Канстанціна Жукоўскага, Ларысы Шчыраковай і

У разьдзеле «Свабода асацыяцый» аўтары Human Rights Watch згадваюць чацьвёртую адмову Міністэрства юстыцыі зарэгістраваць грамадзкае аб’яднаньне «За справядлівыя выбары» і безвыніковую апэляцыю адмяніць шостую адмову гэтага міністэрства зарэгістраваць Беларускую хрысьціянска-дэмакратычную партыю.

У разьдзеле «Сьмяротнае пакараньне» справаздача адзначае, што ў 2016 годзе ў Беларусі былі выкананыя тры сьмяротныя прысуды і вынесеныя тры новыя.

Старшыня старшыня Праваабарончага цэнтру «Вясна» Алесь Бяляцкі ня думае, што беларускія ўлады імкнуліся паляпшаць сытуацыю з правамі чалавека:

«Мне здаецца, што само імкненьне, жаданьне, накірунак дзеяньняў беларускіх уладаў, якім адзначаліся апошнія 20 гадоў, на абмежаваньне грамадзка-палітычных правоў, застаецца. Відавочна, што сур’ёзных зьменаў, на жаль, няма.

Усё адзначанае пацьвярджаецца фактамі, што ёсьць у нашых справаздачах. Адно тое, што колькасьць адміністрацыйных справаў супраць грамадзкіх актывістаў у гэтым годзе павялічылася ў больш як удвая, а колькасьць асуджаных па адміністрацыйных справах — больш як у 3,5 разы, гаворыць пра тое, што мэтады падаўленьня грамадзянскай актыўнасьці застаюцца тыя самыя.

Адзінае, што мы можам казаць пра зьмены формаў уціску. Цягам 2016 году мы адзначылі меншую колькасьць асуджаных да адміністрацыйных арыштаў. Іх амаль не было, адзінкавыя выпадкі. Большасьць адміністрацыйных судоў сканчаліся штрафамі. Але гэта ня лепш, бо штрафы дастаткова вялікія, а калі актывіст ня можа выплаціць штраф, накладаюць арышт на маёмасьць, могуць не выпускаць за мяжу... Дастаткова сур’ёзнае пакараньне прысутнічае.

Можна казаць, што практыкі сталі больш „вытанчаныя“. Але сама хваля рэпрэсіяў засталася такой, як была. І што мяне турбуе: у любы момант пры зьмене палітычнай сытуацыі больш жорсткія практыкі могуць вярнуцца. Зьменаў законаў не адбываецца, дзе трэба. А дзе адбыліся — там сыстэмна парушаюцца грамадзкія і палітычныя правы. Закон дазваляе далей ужываць рэпрэсіі супраць беларускіх грамадзянаў, парушаючы міжнародныя абавязальніцтвы, што брала на сябе Беларусь, і Канстытуцыю Беларусі».

Ці варта было наагул чакаць ад беларускіх уладаў зьменаў у галіне правоў чалавека? Старшыня Беларускага Хэльсынскага камітэту Алег Гулак кажа Свабодзе, што чакае ад уладаў пазытыўных крокаў, бо іх і патрабуе:

«Даволі складана ацэньваць, ці палепшылася сытуацыя з правамі чалавека ў Беларусі. У высновах беларускіх праваабаронцаў іншыя фармулёўкі: няма сыстэмных зьменаў. Калі вымяраць колькасьцю палітычна матываваных рэпрэсіяў і іх цяжкасьцю, стала меней. Калі глядзець на тое, ці выклікала палітычная актыўнасьць рэпрэсіі, то, вядома, выклікала. І дакладна, што нейкіх якасна лепшых законаў не зьявілася.

Але ці можна было чакаць зьменаў? Чаму ж нельга! Чакаць і патрабаваць ад уладаў рабіць лепш ня толькі можна, але і неабходна, і варта. Калі не чакаць, то навошта патрабаваць? Мы ж патрабуем зьменаў, бо лічым, што гэта магчыма, што можна зрабіць лепш».

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках