28 сакавiка 2024, Чацвер, 19:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Польшча вітае амерыканскіх вайскоўцаў

13

У мясцовасці Жагань на захадзе Польшчы адбылася ў чацвер цырымонія вітання амерыканскіх вайскоўцаў.

У чацвер нямецка-польскую мяжу перасёк першы амерыканскі аўтаканвой у складзе БМП і грузавікоў. Раней, больш за тысячу амерыканскіх жаўнераў прыляцелі ў Вроцлаў, Познань ды іншыя гарады, перадае «Радыё Польшча».

Яны будуць служыць у Польшчы і іншых краінах нашага рэгіёну ў рамках аперацыі Atlantic Resolve, якая з'яўляецца адказам на агрэсіўныя дзеянні Расеі ў нашым рэгіёне.

Вітаючы на польскай зямлі амерыканскіх матросаў камандзір 11-й Любушскай бранятанкавай брыгадай генерал Яраслаў Міка нагадаў аб шматвяковай традыцыі супольнай польска-амерыканскай барацьбы за незалежнасць, якую сімвалізуюць героі Вайны за незалежнасць ЗША Тадэвуш Касцюшка і Казітмеж Пуласкі.

У сваю чаргу камандзір амерыканскай баявой групы палкоўнік Крыстафер Норы адзначыў, што амерыканскія жаўнеры прыбылі ў Польшчу для падтрымкі хаўруснікаў, а таксама стрымлівання патэнцыйнага агрэсара. Амерыканскія вайскоўцы і вайсковая тэхніка будуць размешчаныя ў Жагані, Свянташуве, Сквежына і Балеславецэ.

На 14 студзеня ў гарадах усёй Польшчы запланаваны афіцыйныя цырымоніі вітання амерыканскіх салдат. Цэнтральныя ўрачыстасці з удзелам прэм'ер-міністаркі Польшчы Беата Шыдло і міністра нацыянальнай абароны Антоні Мацярэвіча пройдуць у Жагані.

Прыкладна 4,5 тысячы вайскоўцаў ЗША будуць несці службу на тэрыторыі Польшчы, Літвы, Латвіі, Румыніі, Балгарыі і Вугоршчыны. Ратацыя амерыканскіх войскаў будзе праводзіцца кожныя дзевяць месяцаў.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках