24 красавiка 2024, Серада, 23:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Генерал Мэціс назваў РФ галоўнай пагрозай інтарэсам ЗША

8
Генерал Мэціс назваў РФ галоўнай пагрозай інтарэсам ЗША

Кандыдат на пасаду кіраўніка Пентагона на слуханнях у кангрэсе заявіў, што вызначае Расею як «галоўную пагрозу» інтарэсам ЗША.

Пра гэта паведамляе meduza.io са спасылкай на Fox News.

Са слоў Мэціса, прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін імкнецца раскалоць NATO. Пры гэтым генерал адзначыў ключавую значнасць альянсу для гарантавання бяспекі ЗША. «Гісторыя дае зразумелы ўрок: краіны з моцнымі хаўруснікамі квітнеюць, а тыя, у каго такіх хаўруснікаў няма, — гінуць», — заявіў кандыдат на пасаду кіраўніка Пентагона.

Са слоў Мэціса, ЗША варта ўзаемадзейнічаць з Расеяй, як яны ўзаемадзейнічалі нават падчас Халоднай вайны. Разам з тым, заявіў генерал, ЗША павінны супрацьстаяць Расеі ў тых галінах, дзе супрацоўніцтва немагчымае, і абараняцца ад Расеі, калі яна будзе дзейнічаць супраць амерыканскіх інтарэсаў.

Кандыдат на пасаду кіраўніка ЦРУ Майк Пампеа таксама назваў Расею пагрозай і адзначыў, што яна агрэсіўна дзейнічае на Украіне. Пампеа дадаў, што ўважае за абгрунтаваныя звесткі аб датычнасці Расеі да хакерскіх нападаў у ЗША.

11 студзеня Расею назваў пагрозай кандыдат на пасаду дзяржсакратара ЗША Рэкс Тылерсан. Ён заявіў, што ў Расеі няма юрыдычнага права на Крым, і выказаўся ў падтрымку «закона Магніцкага», які прадугледжвае санкцыі за парушэнні правоў чалавека.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках