Гурт NAVI пачаў акцыю «Я за беларускую мову на Еўравізіі-2017»
5- 12.01.2017, 22:03
- 11,483
Музыкі просяць падтрымкі ў беларусаў у фінале нацыянальнага адбору на «Еўравізію».
Гурт NAVI запусціў акцыю «Я за беларускую мову на Еўравізіі-2017». Тым самым музыкі просяць падтрымкі ў беларусаў у фінале нацыянальнага адбору на Еўравізіі.
20 студзеня а 22.00 пачнецца жывая трансляцыя фіналу. Гурт Navi будзе выступаць пад нумарам 4 з беларускамоўнай песняй «Гісторыя майго жыцця».