19 красавiка 2024, Пятніца, 18:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусу не далі вывезці ў Польшчу рарытэтныя матацыклы

15
Беларусу не далі вывезці ў Польшчу рарытэтныя матацыклы

Мотатэхніка канфіскаваная супрацоўнікамі мытні.

Гарадзенскія памежнікі ў пункце пропуску "Бераставіца" пры афармленні на выезд з Беларусі мікрааўтобуса Mercedes выявілі ў салоне аўто рарытэтныя матацыклы.

Пра гэта паведамілі БелТА ў Дзяржаўным памежным камітэце Беларусі.

"Кіроўца мікрааўтобуса абраў зялёны калідор, спадзеючыся без дагляду багажу бесперашкодна перасекчы мяжу. Аднак у супрацоўнікаў памежнай службы аўтамабіль выклікаў падазрэнні", - распавялі ў Дзяржпамежкамітэце.

У мікрааўтобусе знаходзіліся два рарытэтныя матацыклы: Іж-350 (1949 года выпуску) і М-72 (1957). Мотатэхніка канфіскаваная супрацоўнікамі мытні і адпраўленая на экспэртызу.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках