29 сакавiка 2024, Пятніца, 9:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украіна забараніла пракат 38 фільмаў з РФ

17
Украіна забараніла пракат 38 фільмаў з РФ

Агенцтва ў пытаннях кіно агучыла статыстыку за 2016 год, колькі расейскіх фільмаў было забаронена да паказу ва Украіне.

Пра гэта пішуць "Украинские новости".

Так, экспэртная камісія ў пытаннях распаўсюджвання і дэманстрацыі забараніла ва Украіне паказ 38 расейскіх фільмаў і серыялаў, а дазволілі пракат у кінатэатрах толькі 7 расейскіх фільмаў.

Сярод забароненых фільмаў і серыялаў, такія: "Апошні сакрэт майстра", "Люты", "Пад прыкрыццём", "Ладага", "Шлях да сэрца мужчыны", "Гульня", "Начныя вартавыя", "Самазванка" ды іншыя.

Для параўнання, у 2014 годзе было забаронена 166 расейскіх фільмаў і серыялаў, а ў 2015 годзе - 82.

Дазволілі ў мінулым годзе пракат такіх расейскіх фільмаў ва Украіне: "30 спатканняў", "Статус: Вольны", "Дзень выбараў 2", "Хардкор", "Дыгеры", "Дуэлянт" і "Калектар".

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках