23 красавiка 2024, aўторак, 10:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску кіроўца вылецеў на прыпынак і збіў дзвюх жанчын

8
У Менску кіроўца вылецеў на прыпынак і збіў дзвюх жанчын
ФОТА: TUT.BY

Паводле папярэдніх звестак, кіроўца мікрааўтобуса «Фольксваген», не справіўся з кіраваннем.

Два чалавекі атрымалі траўмы ў аварыі, якая адбылася 14 студзеня, а 13.00, на сталічнай вуліцы Уральскай. Пра гэта tut.by распавяла прадстаўнік ДАІ Партызанскага раёна Кацярына Шкодзінская.

— Паводле папярэдніх звестак, кіроўца Volkswagen на скрыжаванні Уральская — Фролікава не справіўся з кіраваннем, выехаў за межы праезнай часткі на прыпынак грамадскага транспарту, дзе па датычнай сутыкнуўся з аўтобусам і ўчыніў наезд на двух жанчын, — сказалі ў ДАІ.

У выніку ДТЗ адна з жанчын атрымала траўмы ў выглядзе удараў і ранак, другую давялося шпіталізаваць.

У ДАІ нагадалі, што ў складаных пагодных і дарожных умовах кіроўцы павінны быць вельмі ўважлівымі і асцярожнымі за стырном. Выбіраць бяспечную хуткасць, павялічыць дыстанцыю і бакавы інтэрвал паміж рухомымі транспартнымі сродкамі, пазбягаць рэзкіх манеўраў і тармажэнняў.

ФОТА: TUT.BY
Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках