28 сакавiка 2024, Чацвер, 13:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Баранавічах лекарам прапаноўваюць працаваць за $100

26
У Баранавічах лекарам прапаноўваюць працаваць за $100

Медсястры ў Баранавіцкай дзіцячай гарадской лякарні ахвочыя плаціць 250 рублёў.

Агулам на сайце управы працы, занятасці i сацыяльнай абароны Баранавіцкага гарвыканкама на 13 студзеня 2017 года 204 вакансіі. З іх у 46 вакансіях прапануюць заробак меншы за 300 рублёў, піша intex-press.by.

181 рубель

У Баранавіцкі раённы вузел сувязі патрабуецца паштар 4 катэгорыі. Патрабаванне - агульная сярэдняя адукацыя.

200 рублёў

Ва УАЗ «Баранавіцкі гарадскі шпіталь №2» патрабуецца лекар-спецыяліст. У графе «дадатковыя пажаданні» стаіць лекар-рэфлексатэрапеўт. Патрабаванне - вышэйшая адукацыя.

230 рублёў

ААТ «БВБА» патрабуецца аператар вузлавязальной машыны. Патрабаванне - агульная сярэдняя адукацыя.

240 рублёў

Вакансій з такой заплатай на сайце тры.

У інспекцыю Міністэрства падаткаў і збораў Баранавічаў патрабуецца старшы дзяржаўны падатковы інспектар. Патрабаванне - вышэйшая адукацыя.

У яслі-сад №46 і №54 патрабуюцца кухары 3-4 катэгорыі. Патрабаванне да кандыдатаў - прафесійна-тэхнічная адукацыя.

Яшчэ адна вакансія з заробкам 240 рублёў - зборшчык абутку на ААТ «Баранавіцкая абутковая фабрыка». Патрабаванне - прафесійна-тэхнічная адукацыя.

250 рублёў

Вакансій з такой заплатай на сайце дзве.

У Баранавіцкую дзіцячую гарадскую лякарню патрабуецца медсястра. Адукацыя у кандыдата мае быць сярэдняя спецыяльная.

Яшчэ адна вакансія – электрамантажнік для рамонту і абслугоўвання электраабсталявання ў СМП №294 ААТ «Трэст Белтрансбуд».

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках