29 сакавiка 2024, Пятніца, 7:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Полацкім раёне перакулілася маршрутка з пасажырамі

11
У Полацкім раёне перакулілася маршрутка з пасажырамі

У аўтамабілі «Mercedes», які рухаўся па маршруце Полацак-Наваполацак з боку Наваполацка, ехалі 14 пасажыраў.

14 студзеня ў вёсцы Чарняшчына Полацкага раёна перакуліўся мікрааўтобус з пасажырамі.

Пра гэта апавёў часовы выканаўца абавязкаў кіраўніка аддзялення агітацыі і прапаганды ДАІ Віцебскай вобласці Аляксандр Казючыц, паведамляе «Белсат».

У аўтамабілі «Mercedes», які рухаўся па маршруце Полацак-Наваполацак з боку Наваполацка, ехалі 14 пасажыраў.

«Кіроўца не абраў бяспечную хуткасць руху, не падумаў пра ўмовы надвор'я. У выніку бакавога заносу аўтамабіль выехаў на паласу сустрэчнага руху, а далей у кювет, дзе і перакуліўся», – апавёў Аляксандр Казючыц.

Пацярпелых на шчасце, няма. Пасажырам маршруткі на месцы была прапанаваная першая медыцынская дапамога. Ні аднаго з пасажыраў не шпіталізавалі. На кіроўцу маршрутнага таксі складзены пратакол. Паводле факту здарэння ДАІ праводзіць праверку.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках