25 красавiка 2024, Чацвер, 6:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Георгій Тука: Вызваленне акупаванага Данбаса пачнецца восенню

13
Георгій Тука: Вызваленне акупаванага Данбаса пачнецца восенню
Георгій Тука

Цэнтральнаму ўраду Украіны спатрэбіцца максімум тры месяцы, каб навесці там парадак.

Працэс вызвалення акупаваных тэрыторый Данбаса ад баевікоў і расейскіх вайскоўцаў павінен пачацца восенню 2017 года. Пра гэта ў эфіры Еспресо.TV заявіў намеснік міністра ў пытаннях часова акупаваных тэрыторый і ўнутрана перамешчаных асоб Георгій Тука.

Ён адзначыў, што пытанне вызвалення ад расейскай акупацыі Крыма і Данбаса неабходна аддзяляць адзін ад аднаго, бо, на ягоную думку, для вяртання анэксаванага паўвострава спатрэбіцца значна больш часу.

«Пра вяртання Данбаса, у мяне ёсць дакладнае ўражанне, што мы будзем мець магчымасць прыкладна восенню, мабыць, пачаць рэальны працэс вяртання гэтых тэрыторый. Хутчэй за ўсё — неваенным спосабам, і я на гэта вельмі спадзяюся», - падкрэсліў Тука.

З ягоных слоў, гэта адбудзецца не таму, што Украіна пагодзіцца правесці выбары ў Данбасе, а таму, што краіна-агрэсар Расея проста спыніць эканамічную падтрымку гэтых тэрыторый праз ціск.

«Паводле розных разлікаў экспэртаў, калі толькі спыніцца эканамічная падтрымка, нават калі пакінуць на вагах вайсковы складнік, то цэнтральнаму ўраду Украіны спатрэбіцца максімум тры месяцы, каб навесці там парадак», - растлумачыў Тука.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках