19 красавiка 2024, Пятніца, 18:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МЗС Латвіі: Падтрымліваем пазіцыю Літвы што да БелАЭС

3
МЗС Латвіі: Падтрымліваем пазіцыю Літвы што да БелАЭС

Тым не менш, Латвія пакуль не гатовая ўвесці эмбарга ў дачыненні да энэргіі з Астравецкай АЭС.

Латвійскі ўрад падтрымлівае пазіцыю Літвы, якая лічыць, што варта ўжываць вышэйшыя стандарты бяспекі да Беларускай АЭС (БелАЭС), якая будуецца ў Астраўцы, аднак не разглядае законы, якія б абмежавалі закупку электраэнэргіі з гэтай станцыі, заявіў міністр замежных спраў Латвіі Эдгарс Рынкевічс.

У інтэрв'ю BNS (пераклад – delfi.lt) ён сказаў, што пытанні бяспекі ён пастаянна падымае на сустрэчах з прадстаўнікамі Беларусі і МАГАТЭ, але адначасова дадаў, што БелАЭС стала пытаннем унутранай палітыкі Літвы, у якое ён не будзе ўмешвацца.

«Мы падтрымліваем пазіцыю Літвы і заклапочанасць экалагічнымі стандартамі і стандартамі бяспекі. Я абмяркоўваў гэта з беларускім міністрам замежных спраў, уздымаў гэтае пытанне на сустрэчы з гендырэктарам МАГАТЭ. Аднак мы прытрымліваемся пазіцыі, згодна з якой, мы як мага больш павінны абмяркоўваць гэта з беларусамі. Мы не заходзім так далёка, каб разглядаць якія-небудзь законы, але мы лічым, што стандарты бяспекі і экалогіі павінны быць на вышэйшым узроўні», - заявіў міністр у Тракайскім раёне Літвы.

Ён адзначыў, што пытанне сінхранізацыі ЛЭП Балтыйскіх краін з Заходняй Еўропай павінны вырашаць экспэрты, а не палітыкі, бо досвед паказаў, што заўчаснае ўмяшанне палітыкаў можа перашкаджаць рэалізацыі рэгіянальных праектаў.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках