28 сакавiка 2024, Чацвер, 23:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Замест ліста з крамы палачаніну ўручылі «ліст шчасця»

36
Замест ліста з крамы палачаніну ўручылі «ліст шчасця»

Жыхар Полацка быў вельмі здзіўлены, атрымаўшы на пошце паведамленне з падатковай.

Фатаграфію паштовага паведамлення пра заказны ліст з крамы «Філатэлія» па якому палачаніну ўручылі падатковае паведамленне пра неабходнасць аплаты збору на фінансаванне дзяржаўных выдаткаў апублікавалі ў групе «СКАРГА|Полацк і Наваполацк», піша news.vitebsk.cc.

Сцвярджаецца, што, выправіўшыся на пошту, жыхар Полацка атрымаў замест ліста з названай крамы ліст з мясцовай падатковай інспекцыі.

Мяркуючы па трэкінгу, ліст быў адпраўлены з Менска, як і іншыя «лісты шчасця», 23 снежня 2016 года. Пры гэтым у гэтых рассыланнях у якасці пунктаў прыёму адпраўлення паказваюцца нейкія ўнутраныя індэксы 220947 і 220948, а затым лісты паступаюць у менскае аддзяленне 200400, адкуль рассылаюцца па краіне.

У той жа час іншыя атрымальнікі паведамленняў пра неабходнасць аплаты збору на фінансаванне дзяржаўных выдаткаў, якім паштальёны не змаглі ўручыць іх у рукі, распавялі, што ў іх паштовых квітках паказвалася толькі неабходнасць атрымаць заказную карэспандэнцыю, без указання адпраўніка, як у гэтым выпадку — крама «Філатэлія».

Паводле інфармацыі Міністэрства падаткаў і збораў паведамленне пра выплату збору на фінансаванне дзяржаўных выдаткаў было адпраўлена больш чым 400 тысячам грамадзян Беларусі, што складае блізу 9% колькасці насельніцтва занятага ў эканоміцы краіны ў 2015 годзе.

Напісаць каментар 36

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках