18 красавiка 2024, Чацвер, 8:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Паркоўка па-беларуску збянтэжыла літоўцаў

21
Паркоўка па-беларуску збянтэжыла літоўцаў

У Літве кіроўца Toyota з беларускімі нумарамі прыпаркавалася бліжэй да ўваходу ў гіпермаркет — каля пераходу.

Горад Друскінінкай знаходзіцца зусім побач з літоўска-беларускай мяжой. Таму нядзіўна, што ў выхадныя дні сюды прыязджаюць на адпачынак і за пакупкамі турысты, у асаблівасці з суседняй Гарадзенскай вобласці. Чытач onliner.by звярнуў увагу на Toyota, якую пакінулі насупраць галоўнага ўваходу ў гіпермаркет — зусім як дома.

— Вуліца Чурлёніса, галоўная ў Друскінінкаі. На ёй размешчаны буцікі, кавярні, крамы. І ў тым ліку два буйных гіпермаркеты. Адзін з іх толькі адкрыўся пасля рэканструкцыі. Машын з беларускімі нумарамі тут стае: людзі прыязджаюць за пакупкамі, — распавёў чытач.

У пятніцу а 18:00 ягоную ўвагу прыцягнуў пазадарожнік Toyota з нумарамі 4-га рэгіёну, прыпаркаваны насупраць уваходу ў гіпермаркет.

— На фота добра відаць, нягледзячы на прыцярушаную праезную частку, што насупраць уваходу размешчана «зебра», а асфальт «прыпадняты», каб было зручней пешаходам, — адзначыў аўтар здымкаў. — Кіроўца пакінуў машыну на пешаходнай зоне, хоць на паркоўцы былі свабодныя месцы.

Чытач падкрэсліў, што за два тыдні ні разу не бачыў такога прыкладу паркоўкі, хоць у Друскінінкаі нямала аўтамабіляў як з мясцовымі нумарамі, так і з беларускімі, польскімі і расейскімі.

— Можа быць, кіроўца проста не разабраўся? Хоць пераход праглядаўся, а побач з тым месцам, дзе ён пакінуў машыну, размешчана веласіпедная паркоўка. Але чаму б лішні раз не агледзецца на паркоўцы, тым больш калі ты знаходзішся ў іншай краіне. Ці гэта такі стыль? — задаецца пытаннем суразмоўца.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках