28 сакавiка 2024, Чацвер, 21:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Хто напісаў скаргу на работніцу метро за зварот па-беларуску?

100
Хто напісаў скаргу на работніцу метро за зварот па-беларуску?

Работніца менскага метро, якая прыехала ў Беларусь з Ташкента, сама вывучыла мову Скарыны і Купалы.

Пра інцыдэнт, які здарыўся ў метро Менска напісаў у Facebook актывіст Зміцер Дашкевіч. З ягоных слоў, расеец, які прыехаў у Беларусь «у сваіх справах», напісаў на работніцу метро скаргу за выкарыстанне беларускай мовы.

«На ўваходзе ў станцыю метро Купалаўская/Кастрычніцкая працуе чарнявая дама з Ташкента. Пераехаўшы шмат гадоў таму ў Беларусь, яна неяк зацікавілася беларускай гісторыяй і мовай. У той час, калі самі беларусы кажуць «мне прасцей па-расейску», жанчына з Ташкента перайшла на мову Скарыны і Купалы, і ў пераходах вітае пасажыраў па-беларуску», — напісаў ён.

«Заклікаю ўсіх неабыякавых прыходзіць у пераход, які вядзе да станцыі метро Купалаўская і Кастрычніцкая, прасіць кнігу скаргаў і прапаноў і пісаць падзяку супрацоўнікам метрапалітэна за выкарыстанне беларускай мовы», — прапанаваў Дашкевіч.

Ён таксама апублікаваў фатаграфію жанчыны, каб беларусы пры выпадку маглі падзякаваць ёй асабіста.

Напісаць каментар 100

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках