28 сакавiка 2024, Чацвер, 21:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Студэнтаў-уцекачоў з Беларусі вярнулі ў следчы ізалятар

14
Студэнтаў-уцекачоў з Беларусі вярнулі ў следчы ізалятар
иллюстрационное фото

Студэнты з Бангладэша спрабавалі прарвацца ў Еўропу.

Шэсць замежных студэнтаў, якія прыехалі вучыцца ў Віцебскі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт, у гэты момант знаходзяцца за кратамі. Моладзь спрабавала праціснуцца ў Еўропу, незаконна перасекла мяжу, і цяпер ёй пагражае дэпартацыя. Тым часам міліцыя далей шукаць астатніх студэнтаў-уцекачоў, піша tut.by.

У 2016 годзе беларускія ВНУ ўпершыню запрасілі на вучобу студэнтаў з Бангладэшу, але ў лістападзе-снежні тыя перасталі з'яўляцца на занятках. У Беларускім дзяржаўным эканамічным універсітэце з 48 замежнікаў прапалі 24, а ў Віцебскім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце — 6 з 19. Кіраўніцтва ўніверсітэтаў звярнулася ў праваахоўныя органы. Высветлілася, моладзь з Бангладэшу прыязджае ў Беларусь, каб атрымаць афіцыйны статус, а затым спрабуюць легальна і нелегальна патрапіць у Еўразвяз. Першую партыю ўцекачоў ужо вярнулі на радзіму.

— Нашы замежныя студэнты зніклі з універсітэта на адзін дзень, потым з'явіліся і, як належыць, выйшлі на заняткі. Бо першапачаткова ніякіх дакументаў, якія пацвярджаюць, што яны парушылі заканадаўства, не было. А крыху пазней памежная служба даслала ліст: зафіксавана, што 6 чалавек перасеклі дзяржаўную мяжу. Яны не мелі права ехаць у Расею, бо ў іх аднаразовая віза, — каментуе Валерый Жызнеўскі, першы прарэктар Віцебскага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта.

У Віцебск прыехалі вучыцца ў асноўным хлопцы ва ўзросце 18-20 гадоў, але сярод студэнтаў з Бангладэшу ёсць тыя, каму 25-26 гадоў. Яны аплацілі 50% за навучанне на падрыхтоўчым аддзяленні (амаль 600 даляраў — Заўв.), а потым кінуліся наўцёкі ў Расею. Па вяртанні ў Віцебск хлопцы некалькі дзён хадзілі на заняткі, а далей іх затрымалі і адвялі ў ізалятар часовага ўтрымання.

— Памежным кіраваннем ФСБ Расеі Смаленскай вобласці пры ўездзе ў Расейскую Федэрацыю з тэрыторыі Рэспублікі Беларусь быў спынены аўтамабіль з расейскім рэгістрацыйным нумарам. Аўтамабілем кіраваў грамадзянін Таджыкістану, у салоне знаходзілася 6 грамадзян Бангладэшу без уязной візы РФ. Падчас разбору было выяўлена, што яны з'яўляюцца студэнтамі падрыхтоўчага аддзялення Віцебскага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта. За парушэнне міграцыйнага заканадаўства яны змешчаныя ў ІЧУ для далейшай дэпартацыі, — паведаміла Вольга Шкуратава, афіцыйная прадстаўніца УУС Віцебскага аблвыканкама.

Пакуль невядома, на колькі замежнікам забароняць прыязджаць у Беларусь. А пакуль міліцыя працягвае шукаць астатніх зніклых студэнтаў з Бангладэшу.

— Нашы на занятках так і не з'явіліся, мы дагэтуль не ведаем, дзе яны, — распавядае Вера Сліж, прэс-сакратарка Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта.

Пасля такіх уцёкаў універсітэты задумаліся, ці будуць яны ў гэтым годзе запрашаць студэнтаў з Бангладэшу на вучобу.

— Вядома, пэўная асцярожнасць павінна прысутнічаць. Міністэрства адукацыі супольна з консульствамі праводзіць кансультацыі пра выбар пасярэдніка, які праводзіць набор абітурыентаў. Мабыць, гэта павінен быць больш дасведчаны чалавек, каб такая сітуацыя больш не паўтарылася, — адзначае Валерый Жызнеўскі, першы прарэктар Віцебскага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках