28 сакавiка 2024, Чацвер, 12:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прэм'ер Літвы: Мы павінны забяспечыць надзейны кантроль усходняй мяжы ЕЗ

Прэм'ер Літвы: Мы павінны забяспечыць надзейны кантроль усходняй мяжы ЕЗ
САЎЛЮС СКВЕРНЯЛІС

Саўлюс Скверняліс патлумачыў, навошта спатрэбілася агароджа на мяжы з Расеяй.

Агароджа, якое плануецца паставіць на мяжы з Расеяй, патрэбная перш за ўсё для таго, каб гарантаваць эканамічную бяспеку Літвы, кажа delfi.lt, літоўскі прэм'ер Саўлюс Скверняліс.

«У нашай праграме выразна паказана: мэта - каб да 2020 года мяжа з Беларуссю і Калінінградскай вобласцю (РФ) ахоўвалася пры дапамозе сучасных сродкаў. Гэта гарантуе перш за ўсё нашу эканамічную бяспеку, і калі казаць аб нелегальнай міграцыі, то гэтыя пытанні таксама былі б развязаныя», - сказаў кіраўнік літоўскага ўрада.

Паводле ягоных слоў, гэтыя сродкі патрэбны і для таго, каб гарантаваць кантроль ўсходняй мяжы Еўразвязу (ЕЗ).

«Мы павінны забяспечыць надзейны кантроль нашай усходняй мяжы ЕЗ, і тыя тэрміны, якія калісьці раней былі запланаваныя - яны яшчэ вельмі далёка», - сказаў Скверняліс.

У дзяржбюджэце Літвы гэтага года закладзена 3,6 млн еўраў на ўзвядзенне агароджы ад Калінінградскай вобласці Расеі.

«Гэтых сродкаў павінна выстарчыць на абсталяванне агароджы. Побач з агароджай будзе пастаўленая і сучасная сістэма назірання за мяжой, сродкі на яе будзем шукаць у наступным годзе», - сказаў міністр унутраных спраў Эймуціс Місюнас.

З ягоных слоў, гэта не будзе кітайскі мур, а проста ўмацаваная агароджа, якая дазволіць зрабіць так, каб кантрабандысты не маглі нелегальна трапляць у нашу краіну.

Агароджа будзе пабудаваная на адцінку мяжы працягласцю прыкладна 135 кіламетраў ад наваколля Віштыціса (Выштынца), дзе перасякаюцца дзяржаўныя межы трох краін - Польшчы, Літвы і Расеі, да Нёмана. Дагэтуль на сушы дзяржаўная мяжа была пазначаная толькі адмысловымі знакамі і кантрольнай паласой шырынёй 13 метраў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках