26 красавiка 2024, Пятніца, 0:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Румас: Задача новага галоўнага трэнера – выхад на Еўра-2020

17
Румас: Задача новага галоўнага трэнера – выхад на Еўра-2020
Cергей Румас

Старшыня АБФФ распавёў аб крытэрах патрабаванняў, што выстаўляюцца да новага галоўнага трэнера нацыянальнай каманды Беларусі.

"Падбор новага настаўніка нацыянальнай каманды перайшоў у актыўную стадыю. Яшчэ два-тры тыдні і нам трэба будзе вызначацца з галоўным трэнерам каманды Беларусі.

На сёння ёсць 5-6 рэальных кандыдатаў. Патрабаванні ў нас, у прынцыпе, вельмі простыя. Бяром галоўнага трэнера на паўтара цыклы. У якасці задачы ставім дасягальную мэта — выхад у групу на Еўра-2020.

У асноўным, з кандыдатамі размаўляю я ці Сяргей Сафар'ян. Пералік пытанняў — стандартны. Адразу абмяркоўваем пытанне аплаты працы, расказваем, які бюджэт федэрацыя можа выдаткаваць на галоўнага трэнера і трэнерскі штаб.

Назваць бюджэт пакуль не магу. Раптам мы дамовімся аб больш нізкім бюджэце, а вы раскрыеце ўсе карты.

Федэрацыя хоча, каб быў вынік. Гэта самае галоўнае. Мы хочам пазбегнуць ранейшых памылак з папярэднімі галоўнымі трэнерамі і выбраць аптымальны варыянт", — заявіў Сяргей Румас у эфіры канала "Беларусь 5", паведамляе «Прессбол».

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках