20 красавiка 2024, Субота, 7:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пад Докшыцамі сабака пяты год чакае свайго гаспадара

22
Пад Докшыцамі сабака пяты год чакае свайго гаспадара
ФОТА: VITEBSK.GREENBELARUS.INFO

Верны сабака глядзіць у вочы кіроўцам, якія спыняюцца, але блізка да сябе нікога не падпускае.

Гісторыю пра сабачую вернасць распавяла сайту сайту «Зялёная сетка» Марына Яскевіч

Са слоў Марыны, сабака ўжо пяты год жыве каля дарогі з Докшыцаў на станцыю Параф'янава. Часам сабака кудысьці сыходзіць, але заўсёды вяртаецца на сваё месца.

ФОТА: VITEBSK.GREENBELARUS.INFO

Мясцовыя жыхары не адзін раз хацелі забраць сабаку да сябе, але блізка ён нікога да сябе не падпускае, а па-ранейшаму чакае свайго гаспадара. Вернага сабаку часта падкормліваюць, але да ежы ён падыходзіць толькі тады, калі людзі з'язджаюць.

ФОТА: VITEBSK.GREENBELARUS.INFO

Мясцовыя жыхары расказваюць, што бачылі, як сабаку гаспадар выкінуў з самаходу каля пяці гадоў таму. Увесь гэты час сабака жыве ля дарогі і чакае свайго гаспадара.

ФОТА: VITEBSK.GREENBELARUS.INFO
Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках