24 красавiка 2024, Серада, 22:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украіна падае пазоў да Расеі ў Міжнародны суд ААН

1
Украіна падае пазоў да Расеі ў Міжнародны суд ААН

Кіеў абвінавачвае Маскву ў парушэнні двух канвенцый ААН.

Украіна падае ў Міжнародны суд ААН у Гаазе пазоў да Расеі. Аб тым, што пазоўныя дакументы павінны быць перададзеныя ў Гаагу у панядзелак, 16 студзеня, паведаміла ў сваім мікраблогу Twitter афіцыйная прадстаўніца МЗС Украіны Мар'яна Беца, паведамляе dw.com.

Адпаведнае распараджэнне аддаў у той жа дзень прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка.

«Сёння ўвесь комплекс работ дасудовага працэсу закончаны. Сёння Украіна цалкам гатовая перадаць у Міжнародны суд ААН у Гаазе неабходныя дакументы для прыцягнення да адказнасці Расейскай Федэрацыі», - заявіў Парашэнка, паводле паведамлення прэс-службы.

Парушэнне двух канвенцый

Украіна абвінавачвае Расею ў парушэнні двух канвенцый ААН: наконт супрацьдзеяння фінансавання тэрарызму і наконт ліквідацыі ўсіх формаў расавай дыскрымінацыі.

«Тры гады Расейская Федэрацыя груба парушае міжнароднае права, тры гады ажыццяўляе незаконную анэксію Крыму, незаконную акупацыю Усходу нашай краіны на тэрыторыі Данецкай і Луганскай абласцей, рэалізуе палітыку знішчэння і дыскрымінацыі ў Крыме», - пракаментаваў Пятро Парашэнка гэтую пастанову.

«Тыя, хто застаўся і ў Крыме, і на Данбасе зазнаюць катаванні і пераслед», - падкрэсліў ён, асабліва адзначыўшы рэпрэсіі супраць крымска-татарскага народа. «Расея павінна заплаціць сваю плату за агрэсію», - падкрэсліў прэзідэнт Украіны.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках