24 красавiка 2024, Серада, 22:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

2017 год будзе абвешчаны годам памяці ахвяр сталінскіх рэпрэсій

8
2017 год будзе абвешчаны годам памяці ахвяр сталінскіх рэпрэсій

У гэтым годзе спаўняецца 80 гадоў з Вялікага тэрору ― піка савецкіх рэпрэсій 1930-х.

Пра гэта «Еўрарадыё» распавёў гісторык Ігар Кузняцоў.

«18 студзеня на Управе БНФ збярэцца аргкамітэт для стварэння гісторыка-асветніцкага аб'яднання «Вяртанне памяці». У гэтым годзе спаўняецца 80 гадоў з Вялікага тэрору ― піка савецкіх рэпрэсій 1930-х, які прыпаў на 1937 год. Таму мы плануем абвясціць 2017 год годам памяці ахвяр сталінскіх рэпрэсій», ― распавёў нам гісторык.

Паводле афіцыйнай статыстыкі, ахвярамі тэрору сталі 600 тысяч жыхароў Беларусі.

Ігар Кузняцоў мяркуе, што напраўду іх як мінімум на 200 тысяч больш. Сярод іх як звычайныя людзі, так і інтэлектуальная эліта краіны ― дзеячы беларускага адраджэння 1920-х. Дакладна колькасць рэпрэсіраваных цяжка падлічыць: арыштаваных на тэрыторыі Беларусі часам знішчалі далёка за яе межамі, ва ўстановах ГУЛАГу.

Толькі ўночы з 29 на 30 кастрычніка 1937 года ў сутарэннях унутранай турмы НКУС у Менску, дзе сёння размяшчаецца следчы ізалятар КДБ, былі расстраляныя амаль 130 прадстаўнікоў беларускай інтэлігенцыі: літаратары, выкладчыкі, навукоўцы.

Сярод знішчаных былі таксама савецкія кіраўнікі. Расстрэльны спіс зацвярджаўся ў Маскве, але тутэйшыя чэкісты дадалі ў яго некалькі прозвішчаў з уласнай ініцыятывы.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках