20 красавiка 2024, Субота, 0:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Станіслаў Багданкевіч: Рэжым «загібее» без крэдытаў МВФ

22
Станіслаў Багданкевіч: Рэжым «загібее» без крэдытаў МВФ
СТАНІСЛАЎ БАГДАНКЕВІЧ

Замежная дзяржаўная запазычанасць стала непад'ёмнай для луканомікі.

У 2017 годзе па даўгах Беларусі трэба будзе заплаціць блізу 5 мільярдаў даляраў, што можа негатыўна адбіцца на ўзроўні дабрабыту насельніцтва.

На пачатак 2017 года тэрміновыя валютныя ўклады скараціліся ў дачыненні да мінулага года на 9% - да 6,99 млрд даляраў супраць 7,7 млрд.

Згодна з банкаўскай статыстыкай, у 2016 годзе скарачаліся не толькі банкаўскія ўклады, але і заначкі пад падушкай: летась беларусы прадалі валюты на 2,4 млрд. даляраў больш, чым набылі.

Бясконца праядаць старыя запасы немагчыма, таму што яны маюць ўласцівасць заканчвацца. Якімі запасамі валодае насельніцтва? Наколькі хопіць назапашанага «тлушчу»?

На пытанні Службы інфармацыі «Еўрабеларусі» адказаў экс-старшыня Нацбанка Станіслаў Багданкевіч.

- Беларусы ў найлепшыя гады назапашвалі, ашчаджанні, а цяпер ідзе збядненне насельніцтва, падзенне даходаў, заробкаў, рост інфляцыі. І людзі спрабуюць захаваць пэўны ўзровень жыцця, выдаткоўваючы свае ашчаджанні - з-пад матрацаў і здымаючы трохі з укладаў.

Летась беларусы прадалі валюты на 2,4 мільярда даляраў больш, чым купілі. Атрымліваецца, з усёй сумы блізу 700-800 мільёнаў грамадзяне забралі ўкладаў, астатняя сума захоўвалася ў людзей у хованцы, або ў панчохах. Для мяне гэта вялікая нечаканасць - на руках у людзей знаходзілася вельмі вялікая сума: больш за мільярд даляраў.

- Ці існуюць ацэнкі, якія сродкі знаходзяцца ў насельніцтва на руках?

- Ацэнкі існуюць, але толькі ацэнкі, узятыя са столі. Асабіста я не думаў, што такія сумы знаходзяцца ў людзей на руках. Некаторыя экспэрты лічаць, што ў матрацах могуць знаходзіцца да 5 мільярдаў даляраў. Але ёсць багатыя людзі, а ёсць шараговыя жыхары. Я ацэньваю сітуацыю, зыходзячы з дэкларацый, пададзеных чыноўнікамі ва Украіне, - там фігуруюць шалёныя сумы. У прэм'ера на руках 2 мільёны даляраў, мільён еўраў, не адстаюць ад яго і іншыя чыноўнікі. Багатыя людзі, аказваецца, не давяраюць банкам. Наўрад ці беларусы кардынальна адрозніваюцца ад украінцаў.

- На ваш погляд, колькі яшчэ можа працягвацца падзенне жыццёвага ўзроўню?

- Баюся, у 2017 годзе падзенне працягнецца, можа быць, і наступны. Але існуюць эканамічныя цыклы падзення і пад'ёму, якія залежаць нават не ад таго, хто знаходзіцца ва ўладзе, - аўтарытарны рэжым або рынкавы. Звычайны цыкл праходзіць па схеме: падзенне-пад'ём-пік, потым зноў падзенне - цыкл адбываецца цягам 3-5 гадоў. Магчыма, да канца года адбудзецца пэўнае ажыўленне. Калі раней мы не загібеем, калі крэдытаў не дасць ні Расея, ні Міжнародны валютны фонд.

- Існуе і такі сцэнар?

- Вядома, існуе. У 2017 годзе па запазычанасцях трэба плаціць блізу 5 мільярдаў даляраў (гаворка ідзе пра пашыраную дзяржаўную запазычанасць - запазычанасць урада, Нацбанка, мясцовых органаў улады).

- Значыць, у беларусаў ёсць усе шанцы перажыць цяперашняе падзенне і дачакацца ўздыму, хай і вельмі павольнага?

- Баюся, беларусы ўжо вельмі шмат патрацілі, ранейшых запасаў няма. Запасы засталіся ў асноўным у багатай частцы насельніцтва. А шараговыя беларусы, баюся, адчуваць велізарныя праблемы: у іх і даходы складаюць 500-600 рублёў, і ашчаджанні выдаткаваныя, бо крызіс успрымаўся як часовая з'ява. А сітуацыя толькі пагаршаецца.

- Адзіны спосаб выжыць - яшчэ больш заціскаць паясы?

- Патрэбна праграма ажыўлення эканомікі: трэба знізіць падаткі, даць грамадзянам свабоду, адвязаць сабаку ад будкі, зняць з ланцуга і менш за ёй сачыць. А ў нас усё адбываецца наадварот - шукаюць блох, па дробязях, абкладаюць усё новымі і новымі падаткамі. Чытаю: ужо і за збор ягад і грыбоў бяруць зборы. А далі б чалавеку зарабіць, назапасіць абаротны капітал - глядзіш, і бізнэс можна пачынаць. А без свабоды ўздыму не будзе. Суджу па краінах Балтыі: зашумелі, што пазачыняліся заводы. Ну і што? Гляджу статыстыку: ВУП на душу насельніцтва ў краінах Балтыі вышэйшы, чым у Беларусі, хоць там зачынілі заводы, а тут захавалі.

Што з заводаў, калі няма даходаў?

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках