24 красавiка 2024, Серада, 12:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Іосуб: Улады не атрымаюць інвестыцый ад «азіяцкага тыгра»

5
Іосуб: Улады не атрымаюць інвестыцый ад «азіяцкага тыгра»
ВАДЗІМ ІОСУБ

Чыноўнікі злётаюць у Ганконг за народныя грошы марна.

Дэлегацыя беларускіх чыноўнікаў на чале з першым віцэ-прэм'ерам Васілём Мацюшэўскім адправілася пераймаць досвед «азіяцкага тыгра».

Чыноўнікі, сярод якіх апынуўся і міністр падаткаў і збораў Беларусі Сяргей Налівайка, сустрэнуцца з прадстаўнікамі дзелавых і фінансавых колаў Ганконга, наведаюць Ганконскую фондавую біржу, а таксама правядуць інвестыцыйны форум пад назвай Belarus calling Hong Kong.

Якой практычнай карысці для беларускай эканомікі чакаць ад гэтага візіту?

Старэйшы аналітык кампаніі «Альпары» Вадзім Іосуб у каментары «Заўтра тваёй краіны» сумняваецца, што ў сённяшняй сітуацыі беларускія чыноўнікі змогуць узяць з такой паездкі што-небудзь карыснае.

– Прынамсі, з тэхнічнага пункту гледжання, назіраючы, як працуе біржа, як працуе адзін з сусветных фінансавых цэнтраў, – заўважае ён.

Суразмоўца ўпэўнены: каб укараняць гэты досвед, трэба для пачатку стварыць перадумовы ў выглядзе такіх фундаментальных рэчаў, як недатыкальнасць прыватнай уласнасці, яе безумоўная абарона – у тым ліку і судовая.

– У сітуацыі, калі гэтага няма, і нават не намячаецца ніякага прагрэсу, усё гэта можа мець толькі тэарэтычную цікавасць, — упэўнены суразмоўца.

Са слоў фінансавага аналітыка, Ганконг можна разглядаць як пляцоўку для патэнцыйнага размяшчэння еўрабондаў, аднак перспектывы такога сцэнару пакуль вельмі сумнеўныя.

– Што ж тычыцца прыцягнення інвестараў, то сёння абсалютна не відавочныя нейкія перавагі Беларусі на фоне іншых краін, таксама прыцягваюць інвестыцыі. Асабліва ў сітуацыі, калі зніжаецца ўнутраны попыт, падае замежны гандаль і напружанымі застаюцца стасункі з Расеяй. Незразумела, чым у такой сітуацыі Беларусь можа быць цікавая азіяцкім інвэстарам, – падкрэслівае Вадзім Іосуб.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках