29 сакавiка 2024, Пятніца, 18:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Даходы ад нафты абрынуліся на 40%

11
Даходы ад нафты абрынуліся на 40%

Экспарт нафтапрадуктаў у фізічным вымярэнні знізіўся амаль на 20%, у грашовым вылічэнні - на 40%.

Экспарт беларускіх нафтапрадуктаў у студзені-лістападзе 2016 года склаў 12,3 млн тон і скараціўся ў фізічным вымярэнні на 19,3% у параўнанні з аналагічным перыядам 2015 года, паведамляе БелаПАН.

У грашовым вылічэнні экспарт беларускіх нафтапрадуктаў у студзені-лістападзе склаў 3,78 млрд даляраў і зменшыўся ў параўнанні з аналагічным перыядам 2015 года на 39,2%.

Трэба таксама адзначыць, што ў аналізаваны перыяд Беларусь скараціла пастаўкі нафтапрадуктаў у Расею. У студзені-лістападзе 2016 года рэзідэнты Беларусі вывезлі на расейскі рынак 264,7 тысяч тон нафтапрадуктаў, што амаль на 70% менш у параўнанні з аналагічным перыядам 2015 года.

Нагадаем, беларускія ўлады аргументавалі летась скарачэнне паставак нафтапрадуктаў на расейскі рынак тым, што адпаведна з цэнавымі ўмовамі рэалізацыя беларускага паліва ў Расеі невыгодная.

У сваю чаргу, улады РФ, спасылаючыся на раней падпісаныя дамовы з Беларуссю, намагалі на пастаўцы на расейскі рынак 1 млн тон аўтабензіну.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках