29 сакавiка 2024, Пятніца, 16:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менск едзе легендарны рок-гурт «Крэматорый»

5
У Менск едзе легендарны рок-гурт «Крэматорый»

Канцэрт адбудзецца 12 сакавіка ў рэстарацыі-бровары «Сябры».

Больш за трыццаць гадоў «Вясёлы ансамбль» пад кіраўніцтвам аўтара песень Армэна Грыгарана падарожнічае па канцэртных пляцоўках блізкага і далёкага замежжа. 12 сакавіка гурт «Крэматорый» прыедзе ў Менск. Канцэрт адбудзецца ў рэстарацыі-бровары «Сябры», паведамляе tut.by.

Творчасць «Крэматорыя» — сплаў музыкі, тэкстаў і манеры выканання, якую крытыкі залічылі да асобнага жанру — вальс-року.

На канцэрце ў Менску прагучыць новы альбом «Людзі-невідзімкі», які выйшаў у жніўні 2016 года. Традыцыйная інтэлігентнасць тут гарманічна спалучаецца са свежымі музычнымі знаходкамі, што вельмі пахвальна для гурта з такім вялікім стажам. Новы альбом увасабляе сучаснае аблічча калектыву.

Музыкі не ўважаюць для сябе магчымым забыць сваіх заслужаных «ветэранаў», гісторыі жыцця і смерці якіх у свой час прынеслі гурту вядомасць. Найлепшыя песні гурта — ад «Смеццевага ветру», «Пачварнай Эльзы», «Тані» да «Маленькай дзяўчынкі», «Зомбі», «Катманду» і «Амстэрдама» таксама будуць унесеныя ў плэй-ліст. Менавіта яны і складуць касцяк другой часткі праграмы «The G-Old», у рамках якой прагучаць залатыя крэматорскія хіты.

Канцэрты «Вясёлага ансамбля» — гэта нястрымны драйв і энэргетыка музыкаў, кожны з якіх увасабляе ў сабе адзін з бакоў унікальнага крэматорскага гучання. Гэта падарожжа па месцах баявой славы «Крэму» разам з персанажамі новых і найлепшых песень, напісаных за апошнія трыццаць з лішнім гадоў яго існавання.

12 сакавіка гурт «Крэматорый» на чале з Армэнам Грыгаранам выступіць у рэстарацыі-бровары «Сябры». Пачатак а 19.00.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках