16 красавiка 2024, aўторак, 11:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сталі вядомыя вынікі першага тура выбараў прэзідэнта Еўрапарламента

1
Сталі вядомыя вынікі першага тура выбараў прэзідэнта Еўрапарламента
ФОТА З САЙТА PARLIAMENTARY.EU

Пасля першага тура галасавання ў лідары выйшлі два кандыдаты.

У першым туры выбараў прэзідэнта Еўрапейскага парламента ніводзін з шасці кандыдатаў не здолеў набраць абсалютную большасць галасоў (50%+1, гэта значыць, 376 галасоў). Аб гэтым паведамляе eurointergration.com.ua.

У галасаванні бралі ўдзел 718 еўрадэпутатаў (усяго ў ЕП 751 дэпутат), 35 бюлетэняў прызнаныя сапсаванымі, а значыць, для перамогі неабходна было набраць 342 галасы.

Пераможцам першага тура стаў італіец Антонія Таяні - кандыдат ад правацэнтрысцкай Еўрапейскай народнай партыі — найбуйнейшай групы ў Еўрапарламенце. Ён набраў 274 галасы.

Другое месца заняў кандыдат ад групы «Сацыялісты і дэмакраты» Джані Піцела, які атрымаў 183 галасы. Астатнія кандыдаты набралі не больш за 80 галасоў.

Паколькі ніводзін кандыдат не набраў абсалютнай большасці галасоў, адбудзецца другі тур галасавання, які пачнецца а 17:00 (Менск). Потым пры неабходнасці будзе праведзены трэці тур. Калі пасля яго правядзення не абяруць прэзідэнта, дэпутаты будуць галасаваць яшчэ раз, але толькі за двух кандыдатаў, якія набралі больш за ўсё галасоў у папярэдніх раўндах. У выпадку правядзення ўсіх чатырох тураў, імя новага прэзідэнта Еўрапарламента будзе вядомае толькі пасля 23:00 паводле Менску.

17 студзеня паведамлялася, што лідар Альянсу лібералаў і дэмакратаў за Еўропу Гі Верхаўстадт адклікаў сваю кандыдатуру на пасаду кіраўніка заканадаўчага органа ЕЗ.

10 студзеня стала вядома, што кандыдаты ад дзвюх найбуйнейшых груп Еўрапарламента Джані Піцела (група «Сацыялістаў і дэмакратаў») і Антоніа Таяні (Еўрапейская народная партыя) з'яўляюцца фаварытамі ў перадвыбарнай гонцы за месца прэзідэнта Еўрапарламента, хоць яўнага лідара сярод іх няма.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках