18 красавiка 2024, Чацвер, 9:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украіна просіць Міжнародны суд ААН пачаць судовы пераслед Шайгу, Міронава, Зюганава і Жырыноўскага

1
Украіна просіць Міжнародны суд ААН пачаць судовы пераслед Шайгу, Міронава, Зюганава і Жырыноўскага

Чатыры высокапастаўленыя кіраўнікі Расеі нясуць адказнасць згодна з Канвенцыяй ААН аб барацьбе з фінансаваннем тэрарызму.

Украіна просіць Міжнародны суд ААН прызнаць Расею і афіцыйных асоб гэтай дзяржавы адказнымі за парушэнне Канвенцыі аб барацьбе з фінансаваннем тэрарызму. Пра гэта паведамляе прэс-служба суда, якая прывяла падрабязнасці пазоўных патрабаванняў, паведамляе «Гордан».

«Украіна патрабуе абавязаць Расейскую Федэрацыю выконваць свае абавязанні што да Канвенцыі аб барацьбе з фінансаваннем тэрарызму, у тым ліку...неадкладна спыніць расейскімі афіцыйнымі асобамі фінансавую падтрымку тэрарызму ва Украіне. Сярод іх – міністр абароны РФ Сяргей Шайгу, (былы) віцэ-спікер Дзяржаўнай думы Уладзімір Жырыноўскі, члены Думы Сяргей Міронаў і Генадзь Зюганаў. Таксама – пачаць судовы пераслед гэтых і іншых асоб, адказных за фінансаванне тэрарызму», – гаворыцца ў рэлізе.

16 студзеня Украіна падала пазоў супраць РФ у Міжнародны суд ААН у Гаазе.

Поўны тэкст пазоўных патрабаванняў у судзе абяцаюць апублікаваць пазней. Як стала вядома, Кіеў патрабуе асудзіць акты тэрарызму на Данбасе, уключаючы збіты рэйс MH17, і ў Харкаве і абавязаць Расею выплаціць кампенсацыі.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках