25 красавiка 2024, Чацвер, 13:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дзе знаходзіцца першы ў гісторыі Беларусі бульвар?

2
Дзе знаходзіцца першы ў гісторыі Беларусі бульвар?

Першы ў Беларусі бульвар у XVII стагоддзі заснаваў Багуслаў Радзівіл.

Першы ў гісторыі Беларусі бульвар знаходзіўся ў Слуцку. Яго ў XVII ст. заснаваў Багуслаў Радзівіл. Гэта версія гісторыка Міколы Волкава, паведамляе «Белсат».

Багуслаў Радзівіл быў адным з самых багатых прадстаўнікоў роду Радзівілаў у XVII ст. Вядомы як фігура з гістарычнай аповесці Генрыка Сянкевіча «Патоп» і аднайменнага фільма, знятага Ежы Гофманам. Ягонымі бацькамі былі Лізавета Соф'я Гогенцолерн і Януш Радзівіл.

Багуслаў Радзівіл быў датычны да развіцця Слуцка, быў адказны за пабудову абарончых умацаванняў у час вайны паміж Рэччу Паспалітай і Расеяй у 1655 годзе, прыцягнуў у горад шатландцаў, якія там пасяліліся.

На першым бульвары размяшчалася знакамітая мануфактура ў вытворчасці слуцкіх паясоў. Будынкі, якія да яе належалі, пачалі знікаць яшчэ ў XIX ст., калі Слуцк знаходзіўся пад уладай Расейскай імперыі.

Слуцкі пояс уважаўся за частку літоўскага ці польскага строю, якія пасля вызваленчых паўстанняў на тэрыторыі Беларусі (1793-94, 1830-31 і 1863-64 гадоў) былі забароненыя расейскімі ўладамі. У тыя часы надзець слуцкі пояс уважалася за праяву апазіцыйных настрояў – усё адно што сёння хадзіць з бел-чырвона-белым сцягам. Таму попыт на гэты прадмет гардэроба знізіўся, што прывяло да заняпаду мануфактуры.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках