28 сакавiка 2024, Чацвер, 22:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Занадта свабодны чалавек»

1
«Занадта свабодны чалавек»

Названая дата выхаду ў пракат дакументальнага фільма пра Барыса Нямцова.

Дакументальны фільм пра Барыса Нямцова рэжысёркі Веры Крычаўскай і журналіста Міхаіла Фішмана «Занадта свабодны чалавек» выйдзе ў пракат у Расеі 23 лютага, паведамляе РБК.

Як адзначылі ў ЦДК, стваральнікі фільма экранізавалі поўную палітычную біяграфію Нямцова. Крычаўская і Фішман падчас стварэння фільмы правялі працу з архіўнымі матэрыяламі. Дакументальная 126-хвілінная стужка пабудаваная на інтэрв'ю і на «ўнікальных» дакументальных здымках Барыса Нямцова.

У фільме «Занадта свабодны чалавек» пра загінулага палітыка і пра гісторыю Расеі агулам распавядаюць ягоныя сябры, калегі, сваякі і палітыкі, такія як Міхаіл Фрыдман, Міхаіл Прохараў, Рыгор Яўлінскі, Віктар Юшчанка, Міхаіл Хадаркоўскі, Міхаіл Касьянаў, Аляксей Навальны, Раіса і Жанна Нямцовы, Яўген Кісялёў, і іншыя.

Як распавяла рэжысёрка кінастужкі Крычаўская, «асабісты і палітычны лёс Барыса Нямцова непарыўна пераплёўся з гісторыяй постсавецкай Расеі». Яна адзначыла, што стваральнікі фільма задаваліся мэтай распавесці пра Нямцова «праз гісторыю апошніх 25 гадоў жыцця Расеі, і гісторыю Расеі праз апошнія 25 гадоў жыцця Барыса Нямцова».

У сваю чаргу Фішман назваў фільм «Занадта свабодны чалавек» данінай памяці выбітнаму палітыку сучаснай Расеі» і адзначыў, што Нямцоў — «глыбокая, магутная постаць». «Наша віна ў тым, што мы, многія з нас, сталі ўсведамляць гэта ўжо пасля таго, як ён загінуў», — сказаў Фішман.

Фільм «Занадта свабодны чалавек» стаў лаўрэатам прэміі Гільдыі кіназнаўцаў і кінакрытыкаў «Белы слон» у намінацыі «Найлепшы дакументальны фільм 2016», гаворыцца на сайце Гільдыі кіназнаўцаў і кінакрытыкаў.

Фільм выходзіць у пракат за пяць дзён да гадавіны забойства Барыса Нямцова, якое адбылося 27 лютага 2015 года. Ён быў застрэлены на Вялікім Маскварэцкім мосце ў Маскве. Паводле версіі следства, забойства палітыка было заказным, і яго выканаўцы атрымалі не менш за 15 млн руб.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках