24 красавiка 2024, Серада, 21:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дадон заявіў пра нежаданне палітыкаў у Малдове прызнаць Крым расейскім

6
Дадон заявіў пра нежаданне палітыкаў у Малдове прызнаць Крым расейскім
ІГАР ДАДОН

Прэзідэнт Малдовы на прэс-канферэнцыі ў Маскве заявіў, што ў Малдове ніхто не пойдзе на афіцыйнае прызнанне акупаванага Крыму расейскім.

Пра гэта паведамляе «РИА Новости».

З ягоных слоў, ён сваю пазіцыю «не мяняў, не мяняю і не буду мяняць». «Пры гэтым Малдове неабходна наладжываць з Украінай сяброўскія стасункі, нам трэба развязаць прыднястроўскую праблему», — сказаў ён.

Ён падкрэсліў, што Кішынёў не будзе ўзводзіць «жалезную заслону» з Еўразвязам, але нельга наладжваць стасункі на антырасейскай рыторыцы.

Раней, пасля свайго абрання ў снежні 2016 года, прэзідэнт Малдовы заяўляў, што дэ-факта Крым з'яўляецца тэрыторыяй Расеі, але ўладам краіны варта асцярожна падыходзіць да пытання яго магчымага прызнання.

У Службе бяспекі Украіны пазней заявілі, што яны не могуць забараніць уезд у краіну Ігару Дадону. Гэта звязана з тым, што на яго, як на кіраўніка дзяржавы, распаўсюджваецца асаблівы статус перасячэння мяжы.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках