29 сакавiка 2024, Пятніца, 8:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украіна і Швэйцарыя дамовіліся аб вяртанні грошай Януковіча

22
Украіна і Швэйцарыя дамовіліся аб вяртанні грошай Януковіча
ВІКТАР ЯНУКОВІЧ
ФОТА: REUTERS

За няпоўныя чатыры гады праўлення Януковіча з Украіны было выведзена блізу $40 мільярдаў.

Украіна і Швэйцарыя распрацавалі графік аб вяртанні замарожаных актываў збеглага экс-дыктатара Віктара Януковіча. Пра гэта паведаміў прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка журналістам Bloomberg у Давосе.

«Мы дамовіліся паскорыць расследаванне злачынстваў папярэдняй улады,... намецілі каардынацыю работы міністэрстваў юстыцыі і генеральных пракуратур, якія павінны хутчэй прывесці да адпаведнага выніку, рэстытуцыі - вяртання гэтых грошай ва Украіну», - падкрэсліў Парашэнка.

За няпоўныя чатыры гады праўлення Януковіча з Украіны было выведзена блізу $40 млрд. Са слоў міністра юстыцыі Паўла Пятрэнкі, на сёння нічога з гэтых сродкаў не вернутае ва Украіну.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках