29 сакавiка 2024, Пятніца, 1:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дыктатар Гамбіі за дзень да заканчэння паўнамоцтваў абвясціў рэжым надзвычайнага становішча

10
Дыктатар Гамбіі за дзень да заканчэння паўнамоцтваў абвясціў рэжым надзвычайнага становішча
ЯЯ ДЖАМЭ
ФОТА: GETTY IMAGES/AFP

У сваім звароце кіраўнік заявіў аб «беспрэцэдэнтным умяшанні» іншых дзяржаў у ход выбараў.

Прэзідэнт Гамбіі Яя Джамэ, які пацярпеў паразу на выбарах у снежні 2016 года, абвясціў у краіне надзвычайнае становішча тэрмінам на 90 дзён. Пра гэта было абвешчана на дзяржаўнай тэлевізіі, паведамляе «Медуза» са спасылкай на Associated Press.

У сваім звароце прэзідэнт заявіў аб «беспрэцэдэнтным умяшанні» іншых дзяржаў у ход выбараў, паведамляе агенцтва.

Джамэ абвясціў надзвычайнае становішча за два дні да меркаванай інаўгурацыі пераможца прэзідэнцкіх выбараў, апазіцыянера Адама Бэроў. Ён адмаўляецца пакінуць пасаду пад падставай таго, што на выбарах былі выяўленыя парушэнні.

17 студзеня з'явілася інфармацыя аб падрыхтоўцы Нігерыі і іншых заходне-афрыканскіх краін да ваеннага ўварвання ў выпадку адмовы Джамэ пакінуць пасаду. Нігерыя адправіла да берагоў Гамбіі вайсковы карабель.

Яя Джамэ прыйшоў да ўлады ў Гамбіі ў 1994 годзе ў выніку ваеннага перавароту. З тых часоў ён некалькі разоў перамагаў на прэзідэнцкіх выбарах, але ў снежні 2016 года саступіў кандыдату ад апазіцыі Адаму Бэроў.

Спачатку Джамэ прызнаў паразу на выбарах, але калі высветлілася, што пры падліку галасоў была дапушчаная памылка і адрыў Бэроў склаў не дзевяць, а чатыры адсоткі, прэзідэнт змяніў сваю пазіцыю.

Інаўгурацыя новага прэзідэнта Гамбіі прызначаная на 19 студзеня. Афрыканскі саюз заявіў, што пасля гэтага дня не будзе ўважаць Джамэ легітымным прэзідэнтам Гамбіі. Адам Бэроў наважыў да інаўгурацыі заставацца на тэрыторыі Сенегала.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках