16 красавiка 2024, aўторак, 12:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На пасаду рэктара ЕГУ прэтэндуе 29 чалавек

3
На пасаду рэктара ЕГУ прэтэндуе 29 чалавек

Будущий ректор должен иметь опыт работы со структурами Европейского союза и свободно владеть английским языком.

Будучы рэктар павінен мець досвед працы са структурамі Еўрапейскага звязу і свабодна валодаць ангельскай мовай.

Са слоў кіраўніка камунікацый і маркетынгу ЕГУ Максімаса Мілты, на пасаду рэктара Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта (ЕГУ, Вільня) пададзена 29 заявак.

Як паведаміў ён БелаПАН, прыём заявак закончыўся 17 студзеня. Мілта адмовіўся паведаміць, ці ёсць сярод прэтэндэнтаў грамадзяне Беларусі, «кіруючыся патрабаваннямі аб выкананні прыватнасці ў дачыненні да прадстаўленай кандыдатамі інфармацыі».

Ён адзначыў, што адбор кандыдатаў на пасаду рэктара будзе праводзіцца ўпаўнаважаным камітэтам, чальцамі якога з'яўляюцца старшыня агульнага сходу сузаснавальнікаў ЕГУ і прэзідэнт фонду «Еўразія» Хортан Бібі-Сэнтэр, прэзідэнт ЕГУ Анатоль Міхайлаў, выканаўца абавязкаў рэктара ЕГУ Ёрген Ёргенсэн, чалец сэната ЕГУ і прэзідэнт студэнцкага прадстаўніцтва ЕГУ Ганна Філістовіч ды інш.

Міжнародны конкурс на замяшчэнне пасады рэктара праводзіць ад імя ЕГУ кансалтынгавае агенцтва Mercuri Urval пад эгідай Швэдскага агенцтва ў міжнародным супрацоўніцтве ў галіне развіцця.

Як паведамлялася раней, ключавымі кваліфікацыйнымі патрабаваннямі да кандыдата з'яўляецца наяўнасць доктарскай ступені (PhD), мінімум 15-гадовы досвед выкладання і навукова-даследчай дзейнасці на ўніверсітэцкім узроўні, досвед у галіне міжнароднага супрацоўніцтва ўніверсітэтаў, а таксама не менш чым пяцігадовы досвед на старэйшай кіроўнай пасадзе ў сферы вышэйшай адукацыі.

Будучы рэктар павінен мець досвед працы са структурамі Еўрапейскага Звязу, свабодна валодаць ангельскай мовай. Валоданне расейскай і/або беларускай мовай ўлічваецца ў якасці станоўчага чынніку.

Былы рэктар ЕГУ Дэвід Полік, які не валодаў ні расейскай, ні беларускай мовай, займаў гэтую пасаду з красавіка 2015 года да канца чэрвеня 2016 года.

Выканаўцам абавязкаў рэктара ЕГУ ў кастрычніку 2016 года быў прызначаны даніец Ёрген Ёргенсэн.

Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт заснаваны ў Менску ў 1992 годзе, у 2004-м закрыты беларускімі ўладамі з ідэалагічных прычын. Праз год ВНУ аднавіў працу ў Вільні. З'яўляецца літоўскай ВНУ, але мае нефармальны статус беларускага ўніверсітэта ў выгнанні. Фінансуецца кааліцыяй міжнародных донараў.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках