20 красавiка 2024, Субота, 11:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кацёл сацыяльнай незадаволенасці закіпае

74
Кацёл сацыяльнай незадаволенасці закіпае
ФОТА: BELAPAN.COM

«Дармаеды» настроеныя радыкальна.

Як бюракратычная машына будзе спраўляцца з войскам «дармаедаў»?

Прафзвяз РЭП і праваабаронцы абвясцілі кампанію за скасаванне «падатку на дармаедства». Прафзвяз РЭП заклікаў грамадзян падпісвацца пад зваротам да Лукашэнкі з заклікам скасаваць дыскрымінацыйны дэкрэт. Збор подпісаў стане свайго кшталту рэкагнасцыроўкай перад агульнанацыянальнай акцыяй за скасаванне антыканстытуцыйнага закона.

Судаленка: «Дармаеды» настроеныя радыкальна

У студзені Лукашэнка ўнёс змены ў «дэкрэт аб дармаедстве» – тэрмін выплаты падатку прадоўжылі да 20 лютага. Улады паказалі, што сур'ёзна настроеныя папоўніць бюджэт за кошт «утрыманцаў» і не плануюць адступаць ад сваіх намераў, мяркуе праваабаронца Леанід Судаленка.

– Сітуацыя склалася, можна сказаць, катастрафічная. Штодня ў наш гомельскі офіс звяртаюцца па кансультацыі больш за 10 чалавек. У 2015 годзе многія трапілі ў складаную жыццёвую сітуацыю, былі звольненыя і не здолелі знайсці працу. У людзей банальна няма грошай заплаціць падатак. Асабліва гэта тычыцца райцэнтраў. Настроі ў людзей самыя радыкальныя. Сацыяльная напружанасць, якую выклікаў гэты дэкрэт, непараўнальна нават з нядаўнім павышэннем пенсійнага ўзросту, – распавёў праваабаронца выданню «Заўтра тваёй краіны».

Падаткавікі заявілі, што накіравалі грамадзянам блізу 400 тысяч паведамленняў. Леанід Судаленка мяркуе, што падставы выявяцца прыкладна для паловы з тых, хто іх атрымаў.

– Узнікае пытанне: як бюракратычная машына будзе спраўляцца з такім войскам – гаворка можа ісці аб 200 тысячах чалавек, многія з якіх маюць намер нічога не плаціць. Практыкі ўжывання пакарання за нявыплату гэтага падатку няма, таму сёння ніхто вам не скажа, як яна ў выніку будзе працаваць. І як вызначыць, хто «заслугоўвае» штрафу ў дзве базавыя адзінкі, а хто — у чатыры? Каго трэба пасадзіць на суткі, а каго — на пятнаццаць? – кажа праваабаронца.

Кавалкін: «Дармаеды» сутыкнуцца са штрафамі

Кіраўнік праекта «Кошт урада», эканаміст Уладзімір Кавалкін не сумняваецца, што пасля 20 лютага грамадзянам, якія без падстаў не выплацілі падатак, давядзецца сутыкнуцца з дзяржаўнай машынай.

– Усё будзе адбывацца паводле напісанага сцэнару. Думаю, штрафы будуць абавязковыя, у выпадку чаго да працэсу падключаць і службы судовага выканання. Што тычыцца адміністрацыйных арыштаў – складана казаць, на што адважацца ўлады, – кажа Уладзімір Кавалкін.

Кіраўнік праекта «Кошт урада» мяркуе, што ў цяперашніх беларускіх рэаліях, наўрад ці штосьці можа прымусіць кіраўніцтва краіны скасаваць «падатак на дармаедства».

– Баюся, што адзінае, на што ў гэтай сітуацыі можна спадзявацца – сіла волі ўладаў прызнаць сваю памылку. Але такой палітычнай волі на гэты момант я не бачу, – адзначае Уладзімір Кавалкін.

Напісаць каментар 74

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках