19 красавiка 2024, Пятніца, 20:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Літоўцы самыя шчаслівыя з народаў Балтыі

2
Літоўцы самыя шчаслівыя з народаў Балтыі
Фота: EPA/UPG

Хоць агулам стаўленне жыхароў Балтыі да шчасця больш стрыманае, чым у астатнім свеце.

Жыхары Літвы больш шчаслівыя за жыхароў Латвіі і Эстоніі, паказвае Сусветны барометр Win/Gallup International і Baltic Market Insights, піша delfi.lt.

Са звестак даследавання, у канцы 2016 года 54% літоўцаў сказалі, што шчаслівыя, у Эстоніі гэты паказчык быў 53%, у Латвіі - 49%.

Між тым глабальны Індэкс шчасця ў канцы 2016 года паказваў, што 59% жыхароў свету адчуваюць сябе шчаслівымі.

У сваю чаргу, жыхары краін Балтыі ў канцы 2016 года больш песімістычна за жыхароў усяго астатняга свету адклікаліся аб эканоміцы.

Індэкс эканамічных чаканняў у Літве склаў 16%, у Латвіі - 34%, у Эстоніі - 15%. Між тым глабальны Індэкс эканамічных чаканняў склаў 20%. Падчас даследавання Win/Gallup International і Baltic Market Insights у канцы 2016 года былі апытаныя 66,6 тысячы чалавек з 66 краін. У кожнай краіне Балтыі было апытана 500 чалавек.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках