20 красавiка 2024, Субота, 15:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МЗС - Лаўрову: Не бойцеся нашых лагераў для ўцекачоў

17
МЗС - Лаўрову: Не бойцеся нашых лагераў для ўцекачоў
ДЗМІТРЫЙ МІРОНЧЫК
ФОТА: БЕЛТА

Прэс-сакратар МЗС Дзмітрый Мірончык пракаментаваў расейскім СМІ стварэнне цэнтраў для ўцекачоў у Беларусі.

Нагодай сталі выказванні кіраўніка расейскай дыпламатыі Сяргея Лаўрова. На прэс-канферэнцыі 17 студзеня ён заявіў, што дамоўленасць паміж Беларуссю і Еўразвязам аб стварэнні цэнтраў часовага ўтрымання ўцекачоў «стварае пытанні і магчымасці для злоўжыванняў».

"М« ўпэўненыя, што ў нашых расейскіх партнёраў няма ні найменшай падставы для турботы ў сувязі з дамоўленасцю Беларусі і Міжнароднай арганізацыі аб міграцыі стварыць у нашай краіне адпаведныя самым сучасным стандартам цэнтры часовага ўтрымання замежных грамадзян. Фінансаванне гэтай працы будзе весціся пры падтрымцы Еўрапейскага Звязу», — заявіў Мірончык, паведамляе «Еўрарадыё».

Беларускі дыпламат нагадаў, што 10 гадоў таму Расея займалася абсалютна тым жа. Тады Міжнародная арганізацыя ў міграцыі і Еўразвяз вялі такі ж праект у рэадмісіі ў межах Расейскай Федэрацыі. Акрамя таго, Расея ўдзельнічала і ў іншых такіх праектах з Еўразвязам. Тады таксама Міжнародная арганізацыя ў міграцыі пры фінансавай падтрымцы Еўразвязу дапамагала ствараць у Расеі цэнтры для размяшчэння ўцекачоў, якіх вяртаюць з Еўразвязу ў Расею ў рамках рэадмісійных пагадненняў.

Прадстаўнік МЗС Беларусі нагадаў, што наша дзяржава тады не ставіла ніякіх пытанняў перад афіцыйнай Масквой і не выказвала ёй заклапочанасці з гэтай нагоды.

«Паўтару, Беларусь цяпер робіць роўна тое ж самае, што і Расея трохі раней. Адзінае адрозненне — на той момант Расейскай Федэрацыяй ужо было ўкладзенае пагадненне аб рэадмісіі з ЕЗ і, адпаведна, у яе мелася абавязанне прымаць нелегальных мігрантаў, якія трапілі ў Еўразвяз праз расейскую тэрыторыю. У нас цяпер няма такога абавязання, г. зн. мы працуем з улікам расейскага досведу і на папярэджанне магчымых праблем», — дадаў Мірончык.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках