19 красавiка 2024, Пятніца, 16:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Белстат: ВУП Беларусі за 2016 год знізіўся на 2,6%

Белстат: ВУП Беларусі за 2016 год знізіўся на 2,6%

За адзінаццаць месяцаў адставанне ад узроўню 2015 года склала 2,6%.

ВУП Беларусі за 2016 год знізіўся на 2,7% да аналагічнага перыяду мінулага года, склаўшы 94,3 млрд рублёў у існых коштах, паведамляе Белстат. За адзінаццаць месяцаў адставанне ад узроўню 2015 года складала 2,7%. У 2015 годзе ВУП Беларусі знізіўся на 3,8%.

Аб'ём прамысловай вытворчасці знізіўся за 2016 год на 0,4%, склаўшы 79,4 млрд рублёў.

У снежні ў параўнанні са снежнем 2015 года аб'ём прамысловай вытворчасці вырас на 5,1%. Сельгасвытворчасць у студзені-снежні вырасла ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года на 3,4% — да 15, 3 млрд рублёў.

Паводле вынікаў года спраўдзіўся прагноз міністра эканомікі Уладзіміра Зіноўскага, які адзначаў, што праз недастатковы аб'ём перапрацоўкі нафтавай сыравіны прагноз на 2016-ы год (зніжэнне ВУП на 2% да ўзроўню 2015-га) наўрад ці будзе выкананы. Зніжэнне да 2015-га чакалася на ўзроўні блізу 2,6%. Эканаміст Леанід Заіка пры гэтым адзначыў, што ВУП на душу насельніцтва цяпер не дасягае нават паказчыка 91-га года.

МВФ прагназуе зніжэнне ВУП Беларусі за 2016 год на 3%, а ў 2017-м — на 0,5%, Сусветны банк — на 3% і 1% адпаведна.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках