28 сакавiка 2024, Чацвер, 11:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Горадні зацвердзілі шыльды з гістарычнымі назвамі вуліц

3
У Горадні зацвердзілі шыльды з гістарычнымі назвамі вуліц

Шыльды з гістарычнымі назвамі па-беларуску з'явяцца на 16 вуліцах у пачатку вясны.

Такую пастанову прыняла тапанімічная камісія Гарадзенскага гарвыканкама, паведамляе «Радыё Свабода». Спіс гістарычных назваў вуліц складаў гарадзенскі гісторык Андрэй Вашкевіч. З ягоных слоў, увесь спіс складаўся з 43 вуліц, але камісія наважыла на першым этапе ўсталяваць шыльды толькі на 16.

«Ніякіх заўваг маёй працы для складання спісу назваў вуліц з боку чальцоў камісіі не было, праўда, папрасілі не ўносіць у спіс назвы перыяду Другой сусветнай вайны, калі вуліцы атрымалі нямецкія назвы. Іх на шыльдах не будзе», - сказаў Андрэй Вашкевіч.

Далей над праектам для ўстаноўкі новых таблічак з назвамі вуліц будуць працаваць дызайнеры. Плануецца, што новыя шыльды з'явяцца на 16 гарадзенскіх вуліцах у пачатку вясны.

З прапановай усталяваць назвы (гэта значыць, дапісаць на шыльдзе назвы вуліц, якія былі раней, а не змяняць цяперашнія) у Гарадзенскі гарвыканкам звярнулася рэдакцыя мясцовага сайту hrodna.life. Праз інтэрнэт, са слоў рэдактара Аляксея Шоты, яны сабралі блізу тысячы подпісаў і накіравалі іх гарадзенскім уладам. Улады ініцыятыву падтрымалі.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках