19 красавiка 2024, Пятніца, 16:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кандыдат у прэзідэнты Расеі назваў Крым тэрыторыяй Украіны

17
Кандыдат у прэзідэнты Расеі назваў Крым тэрыторыяй Украіны
Грыгорый Яўлінскі
ФОТА: SHUUM.RU

Грыгорый Яўлінскі заклікаў спыніць усялякія формы сілавога ўмяшання ва ўнутраныя справы Украіны.

Кандыдат у прэзідэнты РФ ад апазіцыйнай партыі «Яблоко» Грыгорый Яўлінскі ў сваёй перадвыбарнай праграме заявіў аб тым, што Крым з'яўляецца тэрыторыяй Украіны, піша zn.ua.

Згодна з перадвыбарнай праграмай, апублікаванай персанальным сайце палітыка, Яўлінскі выступае за наступнае: «Спыніць усялякія формы сілавога ўмяшання ва ўнутраныя справы Украіны, а таксама распальванне і прапаганду вайны. На вышэйшым дзяржаўным узроўні дэклараваць прыхільнасць тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны і выкананне Расеяй узятых на сябе міжнародных абавязанняў».

Расеец таксама адзначыў, што выкананне абавязанняў у дачыненні да Крыма павінна быць непарыўна звязана з павагай годнасці ды інтарэсаў усіх жыхароў паўвыспы і патрабуе спецыяльнага плана, часу, асаблівага статусу, міжнародных гарантый, міжнароднай канферэнцыі.

«Аднак гэта ніяк не скасоўвае таго факту, што Крым – тэрыторыя Украіны, анэксаваная насуперак міжнароднаму праву і дамовам, падпісаным і ратыфікаваным Расеяй», - падкрэсліваецца ў праграме.

Яўлінскі быў вылучаны кандыдатам у прэзідэнты Расеі на з'ездзе партыі «Яблоко» ў лютым 2016 года.

Раней міністр замежных спраў Расеі Сяргей Лаўроў абвінаваціў у анэксіі Крыму Расеяй Дзмітрыя Яраша. Кіраўнік расейскага МЗС мяркуе, што парушыла Будапешцкі мемарандум не РФ, а «украінскія путчысты».

15 лістапада Міжнародны крымінальны суд у Гаазе прыраўняў анэксію Крыма да міжнароднага ўзброенага канфлікту. Як адзначаецца ў справаздачы, выяўленне факту першапачатковай інтэрвенцыі, якая прычынілася да акупацыі, не патрабуецца. Такім чынам, гэты міжнародны канфлікт можа быць расследаваны паводле нормаў Рымскага статута.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках