23 красавiка 2024, aўторак, 15:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Менскі ЖКГ: камунальныя паслугі за студзень павялічацца

12
Менскі ЖКГ: камунальныя паслугі за студзень павялічацца
Фота: tut.by

На першы месяц зімы прыпала не толькі падаражэнне тарыфаў за абаграванне, але і моцныя маразы.

Якімі будуць рахункі за ацяпленне ў жыхароў сталіцы за першы месяц 2017 года, tut.by распавёў гендырэктар Менскай гарадской жыллёвай гаспадаркі Віталь Смірноў.

Са слоў Смірнова, на ўзроўні ўрада цяпер разглядаецца пытанне аб тым, каб абмежаваць узровень аплаты за цяпло ў студзені.

«Павелічэнне будзе, але разглядаецца пытанне, каб не было значнага скачка. Пастанова будзе прынятая цягам 5-7 дзён», — тлумачыць гендырэктар.

Напрыклад, з менчукоў могуць узяць за ацяпленне ў студзені толькі частку сумы, а астатняе дабраць у красавіку, калі большую частку месяца ацяпляць у кватэрах ужо не будуць.

«Пакуль робяцца разлікі, але такі прыклад быў у 2006 годзе, калі ўрад прыняў адпаведную пастанову», — кажа Віталь Смірноў.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках