25 красавiка 2024, Чацвер, 10:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Баранавічах на стары Новы год збілі Дзеда Мароза

2
У Баранавічах на стары Новы год збілі Дзеда Мароза

Дзед Мароз быў нецвярозы і меў пры сабе накалядаваныя падарункі.

36-гадовы мужчына ў навагоднім строі расказаў медыкам, што надумаў пакалядаваць, паведамляе intex-press.by.

Ідучы вуліцай, ён наважыў павіншаваць кампанію мінакоў, але з імі ў яго завязалася сварка, пасля чаго Дзед Мароз атрымаў удар па галаве. Маладзёна ў строі галоўнага сімвала свята выявіў мінак на вуліцы і выклікаў хуткую дапамогу.

Мужчыну з ранай галавы а 10 гадзіне вечара 13 студзеня даставілі ў траўмапункт, дзе яму была нададзеная медыцынская дапамога, паведамілі ў баранавіцкім траўмапункце.

Мужчына быў у стане алкагольнага ап'янення. Пры сабе ў Дзеда Мароза былі накалядаваныя падарункі.

Са слоў медыкаў, такі выпадак адбыўся ў Баранавічах у 2002 годзе. Тады Дзеда Мароза збілі і адабралі падарункі.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках