29 сакавiка 2024, Пятніца, 7:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У ЗША шпіталізавалі Джорджа Буша-старэйшага

1
У ЗША шпіталізавалі Джорджа Буша-старэйшага
ДЖОРДЖ БУШ-СТАРЭЙШЫ

Экс-прэзідэнта ЗША змясцілі ў метадысцкі шпіталь пры Тэхаскім медцэнтры.

У ЗША шпіталізаваны былы прэзідэнт Джордж Буш-старэйшы. Пра гэта паведамляе амерыканскі тэлеканал KHOU 11 News са спасылкай на заяву прадстаўніка экс-кіраўніка ЗША Джына Бэкера (пераклад – РБК).

Са слоў Бэкера, Буш знаходзіцца ў стабільным стане. Дакладныя прычыны ягонай шпіталізацыі не паведамляюцца. Цяпер былы прэзідэнт змешчаны ў метадысцкі шпіталь пры Тэхаскім медыцынскім цэнтры. Як сцвярджаюць яго прадстаўнікі, палітык можа быць выпісаны цягам некалькіх дзён.

Летам 2015 года Джордж Буш-старэйшы быў шпіталізаваны з пераломам шыйнага пазванка. У 2012 годзе лекары дыягнаставалі ў палітыка цяжкі бранхіт. Экс-прэзідэнт, якому споўнілася 92 гады, пакутуе на хваробу Паркінсона і перасоўваецца ў інвалідным крэсле.

Цяпер Джордж Буш-старэйшы з'яўляецца самым пажылым з былых кіраўнікоў ЗША, якія сёння жывуць. Ён быў 41-м прэзідэнтам ЗША, што кіраваў краінай з 1989 да 1993 года. Ягоны сын, Джордж Буш-малодшы стаў 43-м прэзідэнтам краіны ў 2001 годзе. Абодва Бушы з'яўляюцца прадстаўнікамі Рэспубліканскай партыі.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках