19 красавiка 2024, Пятніца, 20:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мянчанка пераехала ў ЗША без ведання ангельскай мовы і ўжо валодае там трыма кавярнямі

30
Мянчанка пераехала ў ЗША без ведання ангельскай мовы і ўжо валодае там трыма кавярнямі

10 гадоў таму, пасля заканчэння менскага радыётэхнічнага каледжа, Марына Шулякоўская з'ехала ў ЗША.

Тады яна зусім не гаварыла па-ангельску. А сёння адкрыла ў штаце Мэн ужо трэцюю кавярню, піша сайт SeaCoastOnline.com (пераклад – citydog.by).

«У Злучаных Штатах я ўжо 10 гадоў, а калі паглыбіцца яшчэ на 5 назад, то мне здаецца, быццам была народжаная ў свеце бізнэсу, – кажа Марына Шулякоўская. – Мой бацька заўсёды спрабаваў пачаць якое-небудзь справу ў тыя няпростыя часы. Беларусь мяжуе з Расеяй, гэта частка былога Савецкага Саюза, адкрыць свой уласны бізнэс там было даволі цяжка. Асабліва за камуністычным рэжымам».

Марына прыбыла ў ЗША, адвучыўшыся 5 гадоў у беларускім каледжы. У ейных планах было застацца ў Амерыцы, каб зарабіць 5 тысяч даляраў, а затым вярнуцца ў Беларусь. Але калі дзяўчына сустрэлася са сваім будучым мужам Адамам Янгам, ейныя планы змяніліся.

Першым месцам, дзе Марына працавала з Янгам, была рэстарацыя Weathervane у горадзе Кітэры. Тут дзяўчына з дапамогай Адама стала вывучаць ангельскую з чэкаў – каб ведаць назвы страў і напояў.

«Яна мне спадабалася, – распавядае Адам, – таму што была працавітай. Мне спадабалася яе імкнення да поспеху».

Усяго праз тры месяцы пасля знаёмства Шулякоўская і Янг ажаніліся і з тых часоў не пераставалі быць бізнэс-партнёрамі. Цяпер яны разам працуюць, адкрыўшы праз франшызу тры кавярні брэнда Aroma joe's.

У Беларусі Марына практычна атрымала дыплом у галіне камп'ютэрных тэхналогій, але ёй давялося кінуць вучобу праз пастанову застацца ў ЗША. «Але былі часы, калі я была гатовая пакаваць валізкі і вяртацца назад».

Не ведаючы ангельскай мовы, Шулякоўская прадаўжала перабіраць працы, пакуль не зразумела, што хоча большага. Марына скончыла курсы ангельскай мовы і матэматыкі ў Marshwood High School паводле праграмы для дарослых, а затым паступіла ў каледж York County Community.

Неяк Марына згубіла сваю працоўную візу і не магла ні ездзіць на аўтамабілі, ні працаваць. Як апісвае Янг, яна была прывязаная да дому і даглядала немаўля. Але з дапамогай Янга і сяброў ездзіла на заняткі. Настаўнік ангельскай Стыў Бойлат наведваў яе проста дома і нават дапамог паступіць ва ўніверсітэт Паўднёвага Мэна. Там яна атрымала ступень у міжнародным бізнэсе, а потым стала магістрам у галіне маркеталогіі ва ўніверсітэце Паўднёвага Нью-Гэмпшыра.

Падчас вучобы Марына працавала 70-80 гадзін на тыдзень. Цяпер, як яна сама прызнаецца, жыццё стала яшчэ больш інтэнсіўным: яна валодае ўласным бізнэсам, працуе маркетынгавым дырэктарам у Subway і выхоўвае 8-гадовую Нэлі і 5-месячную Надзю.

У 2013 годзе да Марыне падышоў ейны бос у Subway і прапанаваў адкрыць кавярню Aroma joe's. Праз два гады яна адкрыла другую ў мястэчку Горах, а ў мінулым лістападзе – у Кітэры.

Цяпер Шулякоўская дае натхняльныя лекцыі студэнтам Thornton Academy і Marshwood High School, а яшчэ выкладае бізнэс і маркетынг у каледжы Great Bay Community College. Сваім студэнтам яна кажа: калі вы працавітыя, значыць, аддаяце максімум сваёй справе.

«Вы зможаце чагосьці дамагчыся, калі па-сапраўднаму ўпарта працуеце. Не шукайце сабе апраўданняў, я ненавіджу адгаворкі. У вас стае часу на ўсё. Калі хтосьці кажа «Я не паспеў», я проста шалею. Час ёсць для ўсяго – проста трэба ўмець расстаўляць прыярытэты».

– Як ты звычайна ў такіх выпадках кажаш? – пытаецца Янг.

– Выспішся на тым свеце.

Напісаць каментар 30

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках