19 красавiка 2024, Пятніца, 2:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дзе акунуцца ў палонку ў Менску і ваколіцах на Хрышчэнне

2
Дзе акунуцца ў палонку ў Менску і ваколіцах на Хрышчэнне
ФОТА: TUT.BY

У чацвер, 19 студзеня, праваслаўныя адзначаюць Вадохрышча і згодна з традыцыяй акунаюцца ў палонку.

Дзе і калі для гэтага абсталююць месца ў Менску і ваколіцах — у інфаграфіцы tut.by.

Месцы для купання будуць абсталяваны ў раёнах дзеяння выратавальных станцый сталічнага Таварыства ратавання на водах 18 студзеня з 16.00 да 22.00 і 19 студзеня з 09.00 да 19.00. Між іншым, палонкі з'явяцца на Камсамольскім возеры, вадасховішчы «Дразды», «Крыніца», Менскім моры, Пцічы і Вячы.

На вадаём спецыялісты рэкамендуюць узяць з сабой тэрмас з гарачай гарбатай, цёплы халат з капюшонам, сланцы або тэпці, турыстычны дыванок і ручнік. Таксама варта памятаць пра тое, што акунацца ў палонку трэба асцярожна, каб кантраст тэмператур не справакаваў спазм. Апускацца ў ледзяную ваду можна ўсяго на некалькі секунд, а пасля трэба хутка расцерціся ручніком і надзець сухое адзенне. Перад апусканнем нельга ўжываць спіртныя напоі.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках